Інгада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інгада
руск. Ингода
Характарыстыка
Даўжыня 708 км
Басейн 37 200 км²
Расход вады 72,6 (123[1]) м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне хрыбет Хэнтэй
 • Вышыня 2112[1] м
 • Каардынаты 49°43′30″ пн. ш. 111°03′41″ у. д.HGЯO
Вусце Шылка
 • Вышыня 498 м
 • Каардынаты 51°42′25″ пн. ш. 115°50′44″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Шылка → Амур → Ахоцкае мора

Краіна
Рэгіён Забайкальскі край
Код у ДВР 20030100112118100008687
physical
Інгада
Інгада
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Інгада́ (руск.: Ингода́[2]) — рака ў Забайкальскім краі Расіі, левы прыток ракі Шылка (басейн Амура).

Даўжыня ракі 708 км, плошча вадазбору 37,2 тыс. км². Бярэ пачатак у хрыбце Хэнтэй на вышыні 2112[1] м. У вярхоўях цячэ ў вузкай цясніне, у сярэднім цячэнні — па шырокай катлавіне паміж хрыбтамі Ябланавым і Чэрскага, ніжэй упадзення ракі Чыта праразае хрыбет Чэрскага і шэраг невысокіх горных хрыбтоў, дзе даліна яе звужаецца. Зліваючыся з Анонам утварае Шылку. Сілкаванне галоўным чынам дажджавое. Сярэдні расход вады ў вусці 72,6 (123[1]) м³/сек. Аб’ём сцёку 3,882[1] км³/год. Замярзае ў пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка.

Прытокі: Убур, Убур-Ашаглей, Кучкіна, Шаглей, Ямату, Анга, Азёрная, Худая, Мышкіна, Вялікая Ямная, Ушмун, Ушмукан, Гайбет, Бутыкен, Турпаніха, Ададай, Танга, Макарыха, Смірняга, Джыла, Жэлыкен, Малая Граматуха, Граматуха, Аблатуй, Жульжукан, Жульжа, Тукулай, Арта, Санга, Хадакта, Улутуй (Стары Улутуй), Новы Улутуй, Каменка, Нарымка, Красная, Кіслы Ключ, Кука, Рушмалея, Чарноўка, Вялікая Нарымка, Кадалінка (Кадала), Пясчанка, Талача, Тура і інш.[3]

На рацэ Інгада, пры ўпадзенні ракі Чыта (Чыцінка), стаіць горад Чыта. Ніжэй Чыты рака суднаходная для малатанажных суднаў. Па даліне ракі Інгада на вялікім сваім працягу праходзіць Транссібірская магістраль.

Зноскі

  1. а б в г д Чернов А. В. Ингода // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
  2. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 164. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  3. Река Ингода // Государственный водный реестр РФ (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]