Інгальштат
Горад
Інгальштат
Ingolstadt
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інгальштат (ням.: Ingolstadt, бав.: Inglståd, Ingoiståd) — горад у Германіі, у зямлі Баварыя на рацэ Дунай.
Насельніцтва — 123 925 жыхароў (31 снежня 2008). Другі па велічыні горад Верхняй Баварыі пасля Мюнхена. Шосты па велічыні горад Баварыі пасля Мюнхена, Нюрнберга, Аўгсбурга, Вюрцбурга і Рэгенсбурга. У 1989 годзе колькасць насельніцтва горада дасягнула 100 000 і з тых часоў ён з’яўляецца самым маладым буйным горадам Германіі.
Славутасці Інгальштата[правіць | правіць зыходнік]
- раманская Морыцкірхэ (1234)
- Стары замак (XIII стагоддзе) — найстарэйшы ў Баварыі захаваны герцагскі замак
- Новы замак (1418)
- першы баварскі ўніверсітэт Hohe Schule (1472)
- гатычны сабор XV стагоддзя Лібфраўэнмюнстэр
- Азамкірхэ — царква XVIII стагоддзя з унікальнай фрэскай братоў Азам
- Інгальштацкі ўніверсітэт
- класічная крэпасць XIX стагоддзя Леа фон Кленцэ і інш.
Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]
Аполе, Польшча (4 лістапада 2005)[1]
Грас, Францыя (7 мая 1963)
Дзьёр, Венгрыя (8 лістапада 2008)[2][3]
Карара, Італія (2 чэрвеня 1962)
Керкалдзі[d], Вялікабрытанія (3 верасня 1962)
Крагуевац, Сербія (3 ліпеня 2003)
Маніса, Турцыя (30 лістапада 1998)
Масква, Расія (8 лістапада 1995)
Мурска-Собата, Славенія (30 сакавіка 1979)
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Інгальштат