Інгвар Амб’ёрнсен
| Інгвар Амб’ёрнсен | |
|---|---|
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Імя пры нараджэнні | букмал: Ingvar Even Ambjørnsen |
| Дата нараджэння | 20 мая 1956[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 19 ліпеня 2025[5][6] (69 гадоў) |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Gabriele Haefs[d] |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | раманіст, дзіцячы пісьменнік, young adult author, пісьменнік, драматург |
| Гады творчасці | 1976 — 2025 |
| Жанр | дзіцячая літаратура |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| Прэміі |
Cappelen Prize[d] (1988) Thorleif Dahl's prize[d] (2009) Rivertonprisen[d] (1990) Aschehoug Prize[d] (2023) |
| Узнагароды |
Telenor Culture Award[d] (2001) Oslo City Culture Award[d] (2000) Booth Award[d] (2004) Jonas Prize[d] (2001) Tabu Prize[d] (2001) Brage Award for Fiction[d] (1995) |
Інгвар Амб’ёрнсен (нарв.: Ingvar Ambjørnsen; 20 мая 1956[1][2][…], Цёнсберг[d], Эстланд[3][4][…] — 19 ліпеня 2025[5][6]) — нарвежскі пісьменнік.
Дэбютаваў раманам «23-я палата» (1981), у якім раскрытыкаваў нарвежскую сістэму па доглядзе людзей з псіхічнымі захворваннямі (перакладзены на беларускую мову Лідыяй Ёхансен, 2011). Сярод іншых твораў Амб’ёрнсена, што прынеслі яму вядомасць, — тэтралогія «Элінг», паводле аднаго з раманаў якой быў зняты аднайменны фільм, серыя кніг для дзяцей «Пеле і Профен» пра падлеткаў, што ўдзельнічаюць у раскрыцці злачынстваў, раман «Забойства ў Барквіке» (2005), герой якой, таксама падлетак, спрабуе расследаваць забойства ў нарвежскай вёсцы. Апроч рамана «23‑я палата» па-беларуску можна пачытаць шэраг апавяданняў Амб’ёрнсена са зборнікаў «Чорная маці» («Чайка», «Кава з Холгерам», «Дождж», 1994) і «Часовая прысутнасць» («Новыя пакоі», 2003), перакладзеных Лідыяй Ёхансен і надрукаваных у часопісе «Дзеяслоў» (№ 1(74), 2015).
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- 23-я палата: раман / Інгвар Амб’ёрнсэн. — Мінск : З. Колас, 2011. — 191, [1] с. — (Littera scripta).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Ingvar Ambjørnsen // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Ingvar Ambjørnsen // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б (not translated to no) Minneord etter Ingvar Ambjørnsen — (untranslated), 2025. Праверана 22 ліпеня 2025.
- ↑ а б в Catalog of the German National Library Праверана 22 ліпеня 2025.
- ↑ а б Ingvar Ambjørnsen er død — 1995. Праверана 19 ліпеня 2025.
- ↑ а б NTB Forfatteren Ingvar Ambjørnsen er død — Adresseavisens forlag, 2025. Праверана 20 ліпеня 2025.
- ↑ Undheim I., Skipar S. N. Ingvar Ambjørnsen bisettes fra Kulturkirken Jakob — 2025. Праверана 25 ліпеня 2025.
- ↑ а б https://rivertonklubben.no/medlemmer/
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Інгвар Амб’ёрнсен