Інгеборга Шведская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інгеборга Шведская
каралева-кансорт Даніі[d]
1296 — 15 жніўня 1319
Папярэднік Агнеса Брандэнбургская[d]
Пераемнік Яўфімія Памеранская[d]

Нараджэнне 1277
Смерць 15 жніўня 1319
Месца пахавання
Род Фолькунгі
Бацька Магнус Ладулас[1]
Маці Гэльвіґа Гольштэйнская[1]
Муж Эрык VI[d][2]
Дзеці Valdemar Eriksson[d][1], Erik Eriksson[d][1] і Magnus Eriksson[d][1]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Дзейнасць кансорт, манахіня
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Інгеборга Вальдэмарсдотэр Шведская (шведск.: Ingeborg Valdemarsdotter av Sverige; 1277, Швецыя — 15 жніўня 1319, Роскіле, Зеландыя) — каралева-кансорт Даніі, жонка караля Даніі Эрыка VI. Дачка караля Швецыі Магнуса Ладуласа і Хельвігі Гольштэйнскай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Інгеборга была дачкой караля Швецыі Магнуса I і Хельвіг Гольштэйнскай. У 1288 годзе паміж Інгеборгай і каралём Даніі Эрыкам VI быў заключаны шлюб, аднак вяселле адбылося толькі ў 1296 годзе ў Хельсінгбарге. Шлюб быў часткай дынастычнай палітыкі: у 1298 годзе яе брат, кароль Швецыі Біргер ажаніўся з сястрой яе мужа, прынцэсай Мартай. Шлюб не мог адбыцца да 1297 года з-за канфлікту паміж яе мужам і арцыбіскупам Енсам Грандам.

Каралева Інгеборга апісваецца як прыгожая і пяшчотная. Лічыцца, што яна не адыгрывала ніякай палітычнай ролі. У яе было восем сыноў, усе памерлі ў маленстве, а таксама шэсць выкідкаў. Розныя крыніцы паведамляюць, што дзяцей было ад васьмі да чатырнаццаці; у любым выпадку яе шматлікія цяжарнасці заканчваліся альбо выкідкамі, альбо нараджэннем дзяцей, якія неўзабаве паміралі.

Яна і яе муж былі саюзнікамі яе старэйшага брата, караля Біргера і сястры Магнуса Марты шведскай падчас барацьбы за шведскі трон: яны далі прытулак іх сыну ў 1306 годзе, а ў 1318 годзе самі Біргер і Марта знайшлі ў іх сховішча.

У 1318 годзе каралева Інгеборга нарадзіла сына, які выжыў пры нараджэнні .Аднак, калі каралева прадэманстравала немаўля публіцы са сваёй карэты, карэта раптоўна зламалася і перакулілася, падчас чаго дзіця выпала з яе хватак, зламала шыю і памёрла. Пасля гэтага яна з-за тугі пайшла ў манастыр у Роскіле.

Паводле адной з версій Магнус прымусіў яе сысці ў манастыр, абвінавачваючы ў гібелі сына; паводле іншай — яна сама прыняла гэтае рашэнне з-за смутку, выкліканай гібеллю яе братоў Эрыка і Вальдэмара Магнусанаў. У 1319 годзе яна прадказала сваю ўласную смерць, а таксама смерць свайго мужа і арцыбіскупа. Неўзабаве пасля гэтага яна памерла, а затым памёр і яе муж.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г д Lundy D. R. The Peerage
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]