Інгэ Шоль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Інге Шоль)
Інгэ Шоль
Род дзейнасці пісьменніца, змагар Супраціўлення
Дата нараджэння 11 жніўня 1917(1917-08-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 верасня 1998(1998-09-04)[1][2][…] (81 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне лютэранства
Бацька Robert Scholl[d]
Муж Otl Aicher[d]
Дзеці Julian Aicher[d], Manuel Aicher[d], Florian Aicher[d], Pia Aicher[d] і Eva Aicher[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Order of Merit of Baden-Württemberg
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Інгэ Айхер-Шоль (ням.: Inge Aicher-Scholl; 11 жніўня 1917, Штутгарт — 4 верасня 1998, Лойткірх, Бадэн-Вюртэмберг) — нямецкая актывістка велікодных маршаў міру, пісьменніца, сузаснавальніца Школы дызайну ва Ульме.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Інгэ Шоль была першынцам у сваёй сям’і. Яе бацькі прытрымліваліся хрысціянска-гуманістычных каштоўнасцяў. У 1930-х гадах Інгэ, нягледзячы на забарону свайго бацькі, уступіла ў Bund Deutscher Mädel (BDM).

У 1932-м Шоль пасялілася ва Ульме, дзе ў 1946 годзе заснавала Ульмскі народны ўніверсітэт — адзін з першых універсітэтаў у пасляваеннай Германіі, якім яна кіравала да 1974-га.

У 1947-м у свет выйшла кніга Шолль «Белая ружа», якая апавядае пра яе брата і сястру Ганса і Сафію і Мюнхенскую групу супраціву, да якой яны належалі. Дзякуючы гэтай кнізе Шоль змагла праславіцца.

У 1952 годзе яна выйшла замуж за дызайнера Отла Айхера і з тых часоў была вядома як Інгэ Айхер-Шоль. У шлюбе нарадзілася 5 дзяцей.

У 1972 годзе сям’я пераехала ў Роціс, раён Лойткірх-ім-Альгой, дзе ў 1980-х яе муж адкрыў некалькі дызайнерскіх студый. Яшчэ ў канцы 1960-х гадоў Інгэ Айхер-Шоль стала актывісткай велікодных маршаў міру. У 1985-м яна прымала ўдзел у пратэстах каля амерыканскіх ваенных баз у Мутлангер-Хайдэ, за што яе аштрафавалі.

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Die weiße Rose. S. Fischer Verlag, Frankfurt/M. 1952
  • Sippenhaft. Nachrichten und Botschaften der Familie in der Gestapo-Haft nach der Hinrichtung von Hans und Sophie Scholl. Fischer Verlag, 1993, ISBN 978-3-10-000409-3
  • Eva — Weil du bei mir bist, bin ich nicht allein. Direktverlag, Riedhausen, 1996, ISBN 3-925295-18-6

Зноскі

  1. а б Inge AicherScholl // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Inge Aicher Scholl // Babelio — 2007.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]