Перайсці да зместу

Інглак Чынават

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інглак Чынават
тайск.: ยิ่งลักษณ์ ชินวัตร
28-ы прэм’ер-міністр Тайланда[d]
5 жніўня 2011 — 7 мая 2014
Папярэднік Abhisit Vejjajiva[d]
Пераемнік Прают Чан-Ача
40-ы міністр абароны Тайланда[d]
30 чэрвеня 2013 — 7 мая 2014
Папярэднік Sukampol Suwannathat[d]
Пераемнік Prawit Wongsuwan[d]
Member of the House of Representatives of Thailand[d]
3 ліпеня 2011 — 5 жніўня 2011

Нараджэнне 21 чэрвеня 1967(1967-06-21)[1][2] (57 гадоў)
Род Shinawatra family[d]
Бацька Lert Shinawatra[d]
Маці Yindi Shinawatra[d]
Дзеці Supasek Amornchat[d]
Веравызнанне тхеравада
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць электрасувязь і урад
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Інглак Чынават (нар. 21 чэрвеня 1967, Сан-Кампхенг, Чыянгмай, Тайланд) — Прэм’ер-міністр Тайланда (2011—2014), першая ў гісторыі краіны жанчына на гэтай пасадзе.

Прадстаўніца ўплывовага ў Тайландзе палітычнага клана Чынаватаў, малодшая сястра былога прэм’ер-міністра Тайланда і мільярдэра Таксіна Чынавата.

Адзін з лідараў партыі «Пхыа Тхаі». Прэм’ер-міністр Тайланда з 5 жніўня 2011 года. Інглак Чынават была адпраўленая ў адстаўку з пасады прэм'ера 7 мая 2014 года Канстытуцыйным судом Тайланда — за некалькі тыдняў да ваеннага перавароту ў краіне. Сама Чынават адмаўляе ўсе абвінавачванні ў свой адрас. Суд працягваўся больш за 2 гады.

Вярхоўны суд Тайланда ў 2017 годзе прызнаў былога прэм'ер-міністра краіны Інглак Чынават вінаватай у злачыннай халатнасці і папушчальніцтве карупцыі і прысудзіў яе да пяці гадоў пазбаўлення волі. Незадоўга да абвяшчэння вердыкта яна пакінула краіну. Паводле даных суда, халатнасць пры рэалізацыі дзяржпраграмы па закладным выкупе рысу ў сельгасвытворцаў абышлася краіне па меншай меры ў 8 млрд даляраў. Суд сцвярджае, што Чынават ведала, што здзелка па закладным выкупе рысу была незаконнай, аднак нічога не зрабіла для таго, каб не дапусціць яе рэалізацыі.

  1. Yingluck Shinawatra // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Yingluck Shinawatra // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.