Інгрыда Шыманіце
Інгрыда Шыманіце літ.: Ingrida Šimonytė | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
з 24 лістапада 2020 года | |||
Прэзідэнт | Гітанас Наўседа | ||
Папярэднік | Саўлюс Сквярняліс | ||
| |||
7 ліпеня 2009 — 13 снежня 2012 | |||
Прэзідэнт | Даля Грыбаўскайце | ||
Папярэднік | Альгірдас Шэмета | ||
Пераемнік | Рымантас Шаджус | ||
| |||
з 17 лістапада 2016 года | |||
Папярэднік | Вітаўтас Камблявічус | ||
Партыя | |||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | эканаміст, палітык, выкладчык універсітэта | ||
Месца працы | |||
Нараджэнне | 15 лістапада 1974[2] (46 гадоў) | ||
Сайт | ingridasimonyte.lt | ||
Аўтограф | ![]() | ||
Узнагароды | |||
Інгрыда́ Шымані́це (літ.: Ingrida Šimonytė; нар. 15 лістапада 1974 года, Вільнюс, Літоўская ССР, СССР) — літоўскі дзяржаўны дзеяч, палітык, эканаміст, Прэм’ер-міністр Літвы (з 24 лістапада 2020). міністр фінансаў Літвы (2009—2012), кандыдат на пасаду прэзідэнта Літвы на выбарах у 2019 годзе ад літоўскіх кансерватараў.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася 15 лістапада 1974 года ў Вільнюсе. Скончыла Віленскі ўніверсітэт, атрымаўшы на эканамічным факультэце ступень бакалаўра ў галіне бізнес-адміністравання. Ступень МВА атрымала ў Стакгольмскай школе эканомікі.
Працавала ў падатковым аддзеле міністэрства фінансаў Літвы ў 1997—2001 гадах. У 2004—2009 гадах — сакратар міністэрства фінансаў. У 2013 годзе была прызначана намеснікам старшыні кіравання Банка Літвы. Паралельна з выкананнем службовых абавязкаў выкладала эканоміку ў Інстытуце міжнародных адносін і палітычных навук, а таксама дзяржаўныя фінансы ва Універсітэце менеджменту і эканомікі ISM. Сышла ў адстаўку 31 кастрычніка 2016 года ў сувязі з выбраннем дэпутатам Сейма па Антакальнісскай выбарчай акрузе ў Вільнюсе.
4 лістапада 2018 года перамагла на праймерыз па вызначэнні кандыдата ад Саюза Айчыны — Літоўскіх хрысціянскіх дэмакратаў на выбары прэзідэнта Літвы ў 2019 г., апярэдзіўшы свайго канкурэнта — дыпламата Вігаўдаса Ушацкаса з вынікам у 78,71 %.
Паводле апытання, праведзенага кампаніяй Baltijos tyrimai 9-26 лістапада 2018 года, прэзідэнцкі рэйтынг Шыманіце складаў 18,7 % і меў тэндэнцыю да росту. Аднак яна ўсё яшчэ застаецца на другім месцы, саступаючы першынство Гітанасу Наўседу з вынікам у 23,2 %[3].
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
Не замужам, дзяцей няма. Свабодна валодае акрамя літоўскай англійскай, рускай і польскай мовамі.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Інгрыда Шыманіце на Вікісховішчы |
---|
- Члены Саюза Айчыны
- Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Стакгольмскай школы эканомікі
- Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
- Нарадзіліся 15 лістапада
- Нарадзіліся ў 1974 годзе
- Нарадзіліся ў Вільнюсе
- Камандоры ордэна Вітаўтаса Вялікага
- Асобы
- Члены Сейма Літвы
- Міністры фінансаў Літвы
- Жанчыны-палітыкі
- Кандыдаты ў прэзідэнты Літвы
- Прэм’ер-міністры Літвы