Інгрыд Шведская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інгрыд Шведская
кансорт Даніі[d]
20 красавіка 1947 — 14 студзеня 1972

Нараджэнне 28 сакавіка 1910(1910-03-28)[1][2][…]
Смерць 7 лістапада 2000(2000-11-07)[1][2][…] (90 гадоў)
Месца пахавання
Род Бернадоты
Бацька Густаў VI Адольф
Маці Маргарыта Конаўцкая
Муж Фрэдэрык IX[3]
Дзеці Маргрэтэ II[4], Бенедыкта Дацкая[d][4] і Ганна-Марыя Дацкая[d][4]
Веравызнанне лютэранства
Дзейнасць кансорт
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Вялікая зорка ганаровага знака «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай» ордэн Ізабелы Каталічкі Grand Cross Special Class of the Order of Merit of the Federal Republic of Germany Knight Grand Cross of the Order of the Falcon Grand Cross with Collar of the Order of the White Rose of Finland ордэн Серафімаў ордэн Слана Ордэн Данеброг кавалер Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» anniversary medal at the occasion of the 2500th anniversary of the founding of the Iranian Empire
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Інгрыд Шведская (шведск.: Ingrid av Sverige), пры нараджэнні Інгрыд Вікторыя Сафія Луіза Маргарэт (шведск.: Ingrid Victoria Sofia Louise Margareta); 28 сакавіка 1910, Стакгольм — 7 лістапада 2000, Ховедстадэн) — шведская прынцэса і каралева Даніі, жонка Фрэдэрыка IX, маці каралевы Маргрэтэ II.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прынцэса Інгрыд нарадзілася ў Стакгольме і была трэцім дзіцем караля Густава VI Адольфа і яго першай жонкі, прынцэсы Маргарыты Конаўцкай. Яна таксама была праўнучкай каралевы Вікторыі. Маці Інгрыд памерла ў 1920 годзе. Яе бацька ажаніўся з лэдзі Луізай Маўнтбетэн праз тры гады. Луіза была траюраднай сястрой Інгрыд. У другім шлюбе ў яе бацькі не было дзяцей. З дзяцінства ў Інгрыд выяўлялася пачуццё абавязку і сур’ёзнасць.

У 1928 годзе Інгрыд сустрэла прынца Валійскага, і некаторыя думалі, што яна, магчыма, стане яго жонкай. Прынц Валійскі быў яе траюрадным братам. Яе маці, Маргарыта Конаўцкая, і кароль Георг V былі стрыечнымі братам і сястрой, і абодва — унукі каралевы Вікторыі. Аднак заручыны не адбыліся.

Кароль Фрэдэрык IX і каралева Інгрыд.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Вяселле Інгрыд і наследнага прынца дацкага Фрэдэрыка IX было адным з найвялікшых падзей 1935 года ў Швецыі. Інгрыд таксама з’явілася на радыё ў 1935 годзе, дзе яна чытала верш. Гэтай падзеі была нададзена вялікая ўвага прэсы.

Прынцэса Інгрыд выйшла замуж за Фрэдэрыка IX, спадчыннага прынца Дацкага і Ісландскага, у Стакгольме 24 мая 1935 года. Яны былі сваякамі, што было распаўсюджана ў венцаносных сем’ях Еўропы. Муж і жонка былі двойчы чатырох’юраднымі братам і сястрой, маючы двух агульных прапрадзедаў, шведскага караля Оскара I і вялікага герцага Бадэна Леапольда I, а праз расійскага імператара Паўла I Фрэдэрык прыходзіўся пяціраюрадным дзядзькам Інгрыд. У пары нарадзілася трое дачок:

  • Прынцэса Маргрэтэ Аляксандра Торхільдур Інгрыд (нар. 1940), пазней каралева Маргрэтэ II, якая выйшла замуж за Анры Мары Жан Андрэ, графа дэ Лаборд дэ Монпеза, які стаў прынцам-кансортам Хенрыкам Дацкім ў 1967 годзе.
  • Прынцэса Бенедыкта Астрыд Інгеборга Інгрыд (нар. 1944), якая выйшла замуж за прынца Рыхарда фон Саін-Вітгенштэйн-Берлербург у 1968 годзе.
  • Прынцэса Ганна-Марыя Дагмар Інгрыд (нар. 1946), якая выйшла замуж за грэцкага караля Канстанціна II у 1964 годзе.
Каралева Даніі Інгрыд.

У Даніі[правіць | правіць зыходнік]

Інгрыд была добра адукаваная і цікавілася спортам, асабліва верхавой яздой, лыжамі і тэнісам. Яна рана атрымала вадзіцельскія правы.

У 1940 годзе да акупацыі, яна была лідарам «Дацкага вайсковага таварыства жанчын супраць вайны». Падчас нямецкай акупацыі Даніі, Інгрыд праявіла мужнасць і сумленнасць. Дацкі каралеўскі дом стаў сімвалам барацьбы супраць акупацыйных сіл. Інгрыд паказала салідарнасць да дацкага насельніцтва, яе часта можна было бачыць на сваім ровары або з дзіцем на вуліцах Капенгагена падчас вайны. Яна адкрыта ігнаравала акупацыйныя сілы. Яе дзед, кароль Швецыі, занепакоены яе бяспекай, даслаў ёй у 1941 годзе паведамленне з патрабаваннем, каб яна паводзіла сябе стрыманей «дзеля дынастыі» і ўласнай бяспекі, але яна не рэагавала, а толькі з гневам адмаўлялася падпарадкоўвацца. Яна карысталася падтрымкай свайго мужа, які падзяляў яе погляды.

Інгрыд стала каралевай Даніі, калі яе муж ўзышоў на Дацкі пасад 20 красавіка 1947 года. Каралева рэфармавала традыцыі дацкага каралеўскага двара, скасавала шмат старамодных традыцый і стварыла больш паслабленую атмасферу на афіцыйных прыёмах. Яна цікавілася садоўніцтвам і мастацтвам.

У 1972 годзе Інгрыд заўдавела. У тым жа годзе яна была прызначаная рэгентам пакуль яе дачка і ўнук адсутнічалі. Гэта было выключнае становішча, бо канстытуцыя 1871 года абвяшчала, што толькі нашчаднаму прынцу было дазволена выступаць у якасці рэгента ў адсутнасць манарха. Яна была заступнікам шматлікіх грамадскіх арганізацый, якія яна перадавала адна за адной прынцэсе Бенедыкце. Каралева была энергічнай і заўсёды да ўсяго гатовай жанчынай. Інгрыд добра ведала дацкую мову і была феміністкай, выступала за роўнасць мужчын і жанчын.

Каралева Інгрыд памерла 7 лістапада 2000 года ў Палацы Фрэдэнсбарг і была пахаваная побач з мужам Фрэдэрыкам IX ля сцен кафедральнага сабора ў Роскіле, недалёка ад Капенгагена.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Lundy D. R. Ingrid Victoria Sofia Louise Margareta Bernadotte, Princess of Sweden // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Ingrid // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. а б в Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]