Інгушская аўтаномная вобласць
Інгушская аўтаномная вобласць | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | горад Уладзікаўказ |
Дата ўтварэння | 1924 |
Дата скасавання | 1934 |
Афіцыйная мова | руская, інгушская |
Насельніцтва (1926) | 75 133[1] |
Шчыльнасць | 23,3 чал./км² |
Нацыянальны склад |
інгушы (93 %), чачэнцы (3 %), рускія (1 %) |
Плошча | 3 218 км² |
Інгушская аўтаномная вобласць (руск.: Ингушская автономная область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе РСФСР, якая існавала ў 1924—1934 гадах.
Цэнтр — горад Уладзікаўказ.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Інгушская аўтаномная вобласць была ўтворана 7 ліпеня 1924 года з Інгушскай нацыянальнай акругі скасаванай Горскай АССР[2]. Цэнтрам вобласці быў прызначаны горад Уладзікаўказ, які не ўваходзіў у склад вобласці, меў статус аўтаномнага горада і з'яўляўся таксама цэнтрам Паўночна-Асецінскай аўтаномнай вобласці.
З 16 кастрычніка 1924 года Інгушская аўтаномная вобласць у складзе Паўночна-Каўказскага края.
15 студзеня 1934 года Інгушская аўтаномная вобласць была аб'яднана з Чачэнскай аўтаномнай вобласцю ў Чачэна-Інгушскую аўтаномную вобласць.
Адміністрацыйны падзел[3]
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова вобласць была падзелена на 3 раёны: Ачалукскі (сяло Пседах), Горны (сяло Ахкі-Юрт) і Назранаўскі.
8 сакавіка 1926 года Ачалукскі раён быў перайменаваны ў Пседахскі, а Горны раён падзелены на Галашкінскі і Прыгарадны (г. Уладзікаўказ).
Станам на 1 кастрычніка 1931 года ў склад вобласці ўваходзілі чатыры раёны:
- Галашкінскі раён — сяло Галашкі,
- Назранаўскі — сяло Назрань,
- Прыгарадны — горад Арджанікідзэ,
- Пседахскі — сяло Пседах.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле вынікаў усесаюзнага перапісу насельніцтва 1926 года насельніцтва вобласці складала 75 133[1] чал.
Нацыянальны склад насельніцтва размяркоўваўся наступным чынам[4]:
Нацыянальнасць | Насельніцтва, чал. | Доля ад агульнага насельніцтва, % |
---|---|---|
Інгушы | 69 930 | 93,1 |
Чачэнцы | 2572 | 3,4 |
Рускія | 922 | 1,2 |
Асеціны | 317 | 0,4 |
Зноскі
- ↑ а б Усесаюзны перапіс насельніцтва 1926 г. . Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2012. Праверана 9 кастрычніка 2010.
- ↑ Ингушская автономная область // Большая советская энциклопедия : в 66 т. (65 т. и 1 доп.) / гл. ред. О. Ю. Шмидт. — М. : Советская энциклопедия, 1926—1947.
- ↑ Сусветны гістарычны праект . Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2012.
- ↑ Усесаюзны перапіс насельніцтва 1929 г. Нацыянальны склад. . Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2012. Праверана 21 мая 2014.