Інгэ I Гарбаты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Інгэ I Гарбаты
 
Веравызнанне: хрысціянства
Нараджэнне: 1135
Смерць: 3 лютага 1161(1161-02-03)
Осла, Эстланд, Нарвегія
Пахаванне: Сабор Святога Хальварда[d]
Бацька: Харальд IV Гілі
Маці: Інгрыд Рагнвальдсдотэр[d]
Дзеці: Jon Kuvlung[d]

Інгэ Харальдсан, або Інгэ I Гарбаты (стар.-сканд.: Ingi krókhryggr; 1135 — 3 лютага 1161) — кароль Нарвегіі на працягу амаль усяго свайго кароткага жыцця. Адзіны законны сын Харальда IV і ўнучкі шведскага караля Інгэ Стэнкільсана (у гонар якога і названы). Яго кіраванне было адзначана бесперастаннай барацьбой з пазашлюбнымі сынамі Харальда і іх нашчадкамі.

Пасля смерці Харальда IV падгадаваны Інгэ быў абвешчаны каралём разам са сваім адзінакроўным братам, Сігурдам II. Іх апекунам удалося адолець некалькіх прэтэндэнтаў на прастол — Магнуса IV і Сігурда Слембэ. У 1142 годзе ў Нарвегіі з'явіўся трэці кіраўнік — Эйстэйн Магнусан, які называў сябе сынам Харальда; яму адышла траціна Нарвежскага каралеўства.

З імем Інгэ Харальдсана звязана заснаванне Нідараскага біскупства — зародка самастойнай Нарвежскай царквы. У 15-гадовым узросце Інгэ старшынстваваў на Бергенскім з'ездзе знаці і духавенства. Яго палітычная самастойнасць выклікала зайздрасць Сігурда і Эйстэйна, якія сталі рыхтаваць яго звяржэнне.

Армія Інгэ I Гарбатага ў бітве пры Осла ў 1161 годзе. Мастак Вільгельм Ветлезен

З 1155 года ў Нарвегіі пачаўся перыяд зацяжных грамадзянскіх войнаў, якія падтачылі асновы нацыянальнай дзяржаўнасці. На першым этапе Эйстэйн і Сігурд былі зрынуты прыхільнікамі Інгэ. З 1157 года пры падтрымцы шырокіх пластоў сялянства на прастол стаў прэтэндаваць пазашлюбны сын Сігурда — будучы Хокан II Шыракаплечы. Сутычка з яго прыхільнікамі каля Осла каштавала Інгэ жыцця.

Крыніца[правіць | правіць зыходнік]