Індаў пасяўны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Індаў пасяўны
Eruca sativa 1 IP0206101.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Eruca vesicaria (Mill.) Thell., 1918

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  524057
NCBI  29727
EOL  1278008
GRIN  t:15697
IPNI  283412-1
TPL  kew-2798746

Індаў пасяўны ці Рукола (Eruca vesicaria (L.) Cav. або Eruca sativa (L.) Mill., ці Brassica eruca L.) — адногадовая расліна сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вышыня расліны ў культуры да 100 см. Сцябло прамастойнае, галінастае. Лісце мясістае, перыстае (ніжняе- лірападобна-перыстае). Кветкі белаватыя або шэра-жоўтыя, дыяметрам 2-2,5 см. Плод- струк, даўжынёй 2-3 см. Размнажаецца насеннем. Цвіце ў чэрвені- жніўні.

Геаграфічнае распаўсюджванне[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіць з Міжземнамор’я. Але, як культурная расліна, від распаўсюдзіўся па шмат якіх рэгіёнах свету: Еўропе, Паўднёвай Афрыцы, Аўстраліі, Паўночнай Амерыцы, Індыі і інш. Часам дзічэе.

Значэнне і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Харчовая расліна: лісце і насенне выкарыстоўваюцца як прыправа. Лісце для салатаў, прыправа да супоў. Насенне ўтрымлівае алей. Расліна мае тэрапеўтычныя ўласцівасці, супрацьцынготныя, вітамінізуючыя, спрыяе нармальнаму страваванню. Змяшчае досыць высокую, збалансаваную колькасць вітамінаў, макра- і мікраэлементаў. Пры больш-менш рэгулярным даданні ў ежу нармалізуецца абмен рэчываў, павышаецца ўзровень гемаглабіну ў крыві, паляпшаецца водна-солевы абмен, памяншаецца рызыка адкладу соляў і з'яўлення на сценках сасудаў халестэрынавых бляшак. Лічыцца, што мае афрадызіятычныя ўласцівасці. Руколу не варта есці толькі людзям, якім па той ці іншай прычыне не рэкамендавана ўжываць вострую ежу і вострыя прыправы. Лісце гэтай расліны мае ялкавы арэхава-гарчычны смак, найбольш часта выкарыстоўваецца для прыгатавання салатаў. Што тычыцца паху, то ўсё ацэньваюць яго па-рознаму: прыхільнікі здаровага харчавання лічаць яго прыемным, рэзкім і пікантным, скептыкам ж ён нагадвае пах нафты. Магчыма, што і тыя і іншыя мелі справу з лісцем рознага ўзросту - у маладога лісця пах менш моцны, а таму больш прыемны, чым у старога. Рукола добра спалучаецца з ліставой або качаннай салатай, шпінатам, капустай. У еўрапейскіх і міжземнаморскіх краінах вельмі папулярна спалучэнне вострай руколі са саладкава-прэснай салатай-латук. Калі ж салату гатуюць толькі з лісця руколы, то яго востры смак можна змякчыць, дадаўшы некалькі кропляў цытрынавага соку. Дробна нарэзаным аскомістым лісцем руколы добра пасыпаць гарачыя мясныя і рыбныя стравы, асарці з мясных халодных закусак, вараную бульбу, стравы з фасолі або проста хлеб з маслам. У Італіі кухары смажаць руколу на аліўкавым алеі і дадаюць да страў з макарон і рысу. Насенне руколы пачынаючы з антычных часоў і да гэтага часу, гэтак жа як і насенне гарчыцы, дадаюць у саленні для надання ім прыемнага своеасаблівага паху.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.

http://info-4all.ru/be/drugoe/chto-takoe-rukkola-is-chem-eyo-edyat/