Інда-Гангская раўніна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інда-Гангская раўніна
Схематычная карта Інда-Ганскай раўніны

Інда-Гангская раўніна (бенг.: সিন্ধু - গাঙ্গেয় সমভূমি, хіндзі: गंगा और सिन्धु के मैदान) — раўніна, размешчаная на тэрыторыі Індыі, Пакістана і Бангладэш, паміж Гімалаямі на поўначы і Дэканскім пласкагор'ем на поўдні. Раўніна, даўжыня якой складае каля 3 тысяч кіламетраў, а шырыня — 250—350 кіламетраў, з'яўлялася адным з самых старажытных цэнтраў сусветнай цывілізацыі.

Рэльеф і гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паверхня раўніны плоская, спадзіста апускаецца на ўсход і захад ад водападзелу, размешчанага на вышыні 270 м, да дэльтаў Інда і Ганга. У рэльефе назіраюцца выступы крышталічных парод і раздзеленыя ярамі ўступы рачных тэрас вышынёй да 60 м.

Рэкі, якія праходзяць па раўніне, даволі шматлікі, і паўнаводныя, асабліва ва ўсходняй частцы. Характэрныя вялікія сезонныя ваганні расходу вады. Мусоны і раставанне горных снягоў павялічваюць сцёк летам, часцяком прыводзячы да разбуральным паводак. Пры руху з усходу на захад клімат становіцца сушэйшы.

Найбольш буйныя рэкі — Інд з прытокам Панджнад, у які ўпадаюць рэкі Джэлам, Чынаб, Біяс і Раві, а таксама Брахмапутра і Ганг з Джамнай і буйнымі прытокамі Гамаці, Гхагхра і Гандак.

Клімат і расліннасць[правіць | правіць зыходнік]

У басейне Ганга і Брахмапутры (усходняя частка раўніны) пераважае субэкватарыяльны мусонны клімат, у басейне Інда (заходняя частка) — трапічны. На большай частцы раўніны сярэдняя тэмпература ліпеня складае ад 30 да 36 °C, студзеня каля 20 °C, у паўночна-заходняй частцы апускаецца да 12 °C. Зрэдку тэмпература зніжаецца да 0 °C.

У межах раўніны вылучаюцца 2 прыродных раёна — засушлівая даліна Інда і больш ўвільгатнёная Гангская раўніна. Натуральная расліннасць, асабліва ў цэнтральнай і ўсходняй частках, амаль не захавалася. Дэльта Ганга і Брахмапутры парасла густымі мангравымі і вечназялёнымі лясамі, у той час як заходняя частка пакрыта саланчакамі і пясчанымі пустынямі. Пераважае ландшафт культурнай саваны (палі рыса, пшаніцы, проса, кукурузы, бавоўны і іншых культур) з асобнымі гаямі пальмаў і фруктовых дрэў.