Індзейскія мовы Паўночнай Амерыкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Размеркаванне індзейскіх моў на тэрыторыі цяперашніх ЗША і Канады ў дакаланіяльны перыяд.

Індзейскія мовы Паўночнай Амерыкі — мовы індзейцаў — карэнных жыхароў кантынента.

Вядома парадку 296 індзейскіх моў Паўночнай Амерыкі, жывых і вымерлых. Яны аб’ядноўваюцца ў 34 моўныя сем’і і 27 ізаляваных моў. Некаторыя з гэтых сем’яў, як, напрыклад, алгская, сіўанская і на-дэнэ, складаюцца з вялікай колькасці асобных моў; іншыя абмежаваны некалькімі ці ўсяго адной мовай.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Існуюць розныя спробы класіфікацыі моў Паўночнай Амерыкі, у тым ліку класіфікацыі Джона Паўэла, Эдуарда Сепіра і Джозефа Грынберга. У прыватнасці, Грынберг мяркуе, што ёсць падставы супрацьпастаўляць усяго толькі тры амерыканскія сям’і: эскімоска-алеуцкую, на-дэнэ і амерындскую, якая ўключае ўсе астатнія мовы абедзвюх Амерык. Канцэпцыя Грынберга ў наш час адпрэчваецца большасцю спецыялістаў.

Нягледзячы на вялікую колькасць гіпотэз пра аб’яднанне гэтых сем’яў у меншую колькасць груповак, якія прапаноўваліся ў розныя гады, большасць з іх у наш час адпрэчана. Больш-менш верагоднымі выглядаюць толькі дзве гіпотэзы: пенутыйская і хоканская.

Ніжэй прыведзена так званая «кансерватыўная класіфікацыя», заснаваная на працах, даступных да 1995 года[1]. У фігурных дужках паказана колькасць моў.

Уласна Паўночная Амерыка[правіць | правіць зыходнік]

  1. Адаі мова (ізалят) † {1}
  2. Алгская (алганкіна-рытванская) сям’я {звыш 40}
  3. Алсейская (алсеанская) сям’я † {2}
  4. Атакапская сям’я † {2}
  5. Беатук мова (ізалят) † {1}
  6. Вакашская сям’я {6}
  7. Вінтуанская сям’я {2}
  8. Гуайкурыйская (вайкуры) сям’я † {8}
  9. Зуньі (суньі, зуні) мова (ізалят) {1}
  10. Іракезская сям’я {16}
  11. Іакуцкая сям’я {6}
  12. Кадаанская (када, кэда) сям’я {6}
  13. Каёва-танаанская (кіёва-тана) сям’я {7}
  14. Калуса мова (ізалят) † {1}
  15. Каранкава мова (ізалят) † {1}
  16. Карак[удакладніць націск] (каратэ, карук) мова (ізалят) {1}
  17. Каюсэ мова (ізалят) † {1}
  18. Керэская сям’я {2}
  19. Кінігуа мова (ізалят) † {1}
  20. Каавільтэкская мова (ізалят) † {1}
  21. Камекрудская сям’я † {3}
  22. Катанамэ[удакладніць націск] мова (ізалят) † {1}
  23. Качымі-юманская (юма-качымі) сям’я {15}
  24. Куская сям’я {2}
  25. Кутэнай (ктуна́ха) мова (ізалят) † {1}
  26. Майдуанская сям’я {4}
  27. Мараціна мова (ізалят) † {1}[2]
  28. Мускогская сям’я {7}
  29. На-дэнэ сям’я {шмат}, у тым ліку атабаскскія мовы
  30. Наалан мова (ізалят) † {1}
  31. Натчэс мова (ізалят) † {1}
  32. Палайхніхская (палайніхская) сям’я {2}
  33. Памаанская сям’я {7}
  34. Плата-пенутыйская сям’я {6}
  35. Салінская мова † {ізалят}
  36. Салішская (селішская, сэліш) сям’я {24}
  37. Серы мова (ізалят) {1}
  38. Сіўанская (сіу-катаўба) сям’я {18}
  39. Саюсла мова (ізалят) † {1}
  40. Салана (ізалят) † {1}
  41. Такелма-калапуянская сям’я {4}
  42. Тымукуанская сям’я † {2}
  43. Танкава мова, яна ж — аранама (ізалят) † {1}
  44. Туніка мова (ізалят) † {1}
  45. Уоша (ваша, уаша) мова (ізалят) {1}
  46. Утыйская (мівак-кастана) сям’я {15}
  47. Хайда мова (ізалят) {1}
  48. Цімшыянская сям’я {2}
  49. Чымакумская сям’я {2}
  50. Чымарыка мова (ізалят) † {1}
  51. Чытымача (чытымаша) мова (ізалят) † {1}
  52. Чумашская сям’я {6}
  53. Шастанская сям’я {4}
  54. Шынукская (чынук) сям’я {3}
  55. Эскімоска-алеуцкая сям’я {11}
  56. Эселен (ізалят) † {1}
  57. Юкійская (юка-вапа) сям’я {2}
  58. Юта-астэкская сям’я {шмат}
  59. Ючы (ізалят) {1}
  60. Яна (яна-яхі) мова (ізалят) † {1}

Сярэдняя Амерыка (Месаамерыка)[правіць | правіць зыходнік]

Хоць геаграфічна цэнтральная Амерыка (Месаамерыка) уваходзіць у склад паўночнаамерыканскага кантынента, у культурным плане дакалумбава Месаамерыка значна апярэджвала культуры, размешчаныя на поўнач ад яе, таму лінгвісты і гісторыкі звычайна вылучаюць Месаамерыку ў асобны культурна-геаграфічны рэгіён.

Тыпалагічная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Мовы абарыгенаў Паўночнай Амерыкі адрозніваюцца паміж сабой і ў фаналагічным, і ў марфалагічным адносінах. Некаторыя з іх полісінтэтычныя паводле структуры, як, напрыклад, алганкінскія, яна, квакіутль-нутка ці эскімоскія. Іншыя, як, напрыклад, такелма і іакуцкія, флектыўныя паводле свайго ладу і параўнальныя па структурных абрысах з лацінскай ці грэчаскай; трэція, як, напрыклад, кус, быўшы флектыўнымі, дасягнулі адносна аналітычнага стану, накшталт англійскай мовы; звычайныя і аглютынатыўныя мовы, паводле ступені складанасці ў наш час параўнальныя з цюркскімі напрыклад, шашонскай ці сахаптынам.

Фанетычна мовы Паўночнай Амерыкі надзвычай розныя. Некаторыя, як, напрыклад, паўні (кадаанская сям’я), маюць простую кансанантную сістэму; іншыя выкарыстоўваюць разнастайныя вытанчаныя кансанантныя проціпастаўленні і валодаюць шматлікімі незвычайнымі тыпамі зычных. Кутчын, атабаскская мова Аляскі, мае прынамсі 55 кансанантных фанем. Значная колькасць карэнных моў Паўночнай Амерыкі з’яўляюцца тонавымі мовамі, гэта значыць выкарыстоўваюць танальныя проціпастаўленні паміж складамі, ва ўсім, акрамя тону, тоеснымі, з мэтай перадачы лексічных ці граматычных адрозненняў. У якасці прыкладу тонавай мовы можа служыць наваха.

Гіпатэтычныя макрасем’і[правіць | правіць зыходнік]

Пісьменнасці[правіць | правіць зыходнік]

Да прыходу еўрапейцаў на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі існавалі дзве развітыя сістэмы пісьма: пісьмо мая і ацтэкаў. Еўрапейская экспансія паслядоўна паклала канец іх існаванню.

На тэрыторыі ЗША і Канады гістарычна зафіксавана толькі ўмоўна даеўрапейская пісьменнасць індзейцаў мікмак. Большасць пісьмовых моў стала выкарыстоўваць лацінскі алфавіт у варыянтах на аснове яго выкарыстання ў англійскай і іспанскай мовах.

Абарыгены Аляскі ў перыяд, калі Аляска ўваходзіла ў Расійскую імперыю, выкарыстоўвалі кірыліцу, якая пазней была зменена лацініцай.

У 1821 годзе ў ЗША правадыр племя чэрокі Секвоя стварыў на аснове лацініцы складовае пісьмо чэрокі. У 1840 годзе ў Канадзе місіянер Джэймс Эванс пачаў уводзіць для мовы кры распрацаванае ім канадскае складовае пісьмо, якое пасля шэрагу мадыфікацый было прынята шэрагам аўтахтонных народаў Канады.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сепир Э. Избранные труды по языкознанию и культурологии. — М., 1993. — С. 409—421
  • Campbell, Lyle. American Indian languages: The historical linguistics of Native America. New York: Oxford University Press, 1997. ISBN 0-19-509427-1.
  • Goddard, Ives (Ed.). Languages // Handbook of North American Indians (W. C. Sturtevant, General Ed.) Vol. 17. Washington, D. C.: Smithsonian Institution, 1996. ISBN 0-16-048774-9.
  • Greenberg, Joseph H. Language in the Americas. Stanford: Stanford University Press, 1987.
  • Liedtke, Stefan. The languages of the 'first nations' : comparison of Native American languages from an ethnolinguistic perspective. München: LINCOM Europa, 1996. ISBN 3-929075-25-3
  • Mithun, Marianne. The Languages of Native North America. Cambridge: Cambridge University Press, 2000. ISBN 0-521-23228-7

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]