Індзейцы Канады

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Асінібойны палююць на бізона

Індзейцы Канады — карэннае насельніцтва дзяржавы ў Паўночнай Амерыцы. Складаецца з мноства этнічных груп, што адносяцца да мангалоіднай расы. Перапіс 2006 налічыў у Канадзе 1,172,790 карэнных жыхароў, што склала 3,75 % насельніцтва краіны, у тым ліку, 698,025 паўночнаамерыканскіх індзейцаў (2,23 %). Сёння індзейцы Канады размаўляюць на больш як 30 абарыгенных мовах, большасць з якіх распаўсюджаныя толькі тут. Многім з гэтых моваў пагражае знікненне. Самыя распаўсюджаныя мовы — аджыбве і кры — сумарна налічваюць каля 150 000 носьбітаў.

Карэнныя народы Канады уключаюць індзейцаў[1], эскімосаў[2] і метысаў[3]. Культура метысаў узнікла з сярэдзіне XVII-га стагоддзя, калі індзейцы і інуіты змешваліся з еўрапейскімі каланістамі[4]. Інуіты найчасцей абмяжоўвалі кантакты з еўрапейцамі цягам ранняга перыяда[5].

Старажыткая гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Археалагічныя і генетычныя даследванні карэнных народаў падцвердзілі прысутнасць чалавека на поўначы Юкана прыкладна 26 500 гадоў назад, і ў паўднёвай правінцыі Антарыа 9500 гадоў назад[6][7][8]. Археалагічныя аб’екты Олд Кроў Фэлтс і Блуфіш - два найбольш раннія археалагічныя помнікі чалавечага (палеаіндзейскага) жылля ў Канадзе[9][10][11] .

Культуры канадскіх абарыгенаў уключалі ў сябе аселыя ці гарадскія паселішчы, вясковую гаспадарку, грамадскія і гістарычныя помнікі архітэктуры і складаную сацыяльную іерархію[12]. Некаторыя з гэтых цывілізацый зніклі яшчэ да з’яўлення першых еўрапейскіх паселішчаў (канец XV — пачатак XVI), і былі знойдзеныя ў працэсе археалагічных даследванняў.

Карэннае насельнітва, паводле ацэнак, складала ад 200 тысяч да 2 мільёнаў людзей у канцы 1400 года[13], у цяперашні час Каралеўскай камісіяй Канады па ахове здароўя карэннага насельніцтва прынята лічба ў 500 тысяч чалавек[14]. Эпідэміі еўрапейскіх інфекцыйных захворванняў (грып, адзёр, воспа), да якіх індзейцы не мелі імунітэту, у спалучэнні з іншымі эфектамі кантактаў з еўрапейцамі, у выніку прывялі да вымірання ад 40 % да 80 % карэннага насельніцтва[15].

Новы час[правіць | правіць зыходнік]

Першымі еўрапейцамі на зямлі Канады сталі нарвежскія вікінгі, якія пасяліліся ў Л’Анс-о-Медаўз на Ньюфаўндлендзе каля 1000 года[16][17]. Пастаянныя сутычкі з негасціннымі індзейцамі вымусілі нарманаў хутка развітацца з новай калоніяй. перыяд 1640 — 1701 быў адзначаны Бабровымі войнамі — серыяй канфліктаў за кантроль над гандлем футрам паміж канфедэрацыяй індзейцаў-іракезаў з іншымі індзейцамі, якім дапамагала Францыя. Паўстанне Рэд-Рывер вылілася ў стварэнне правінцыі Манітоба ў 1870 годзе.

Міфалогія[правіць | правіць зыходнік]

Сярод індзейцаў Канады ёсць восем унікальных міфаў аб стварэнні свету і адаптацый гэтых міфаў. Гэта міфы аб зямлі, аб сусветным бацьку, аб з’яўленні, аб разбоі, аб адраджэнні нябожчыка, аб двух стваральніках і іх спаборніцтве, а таксама міф аб братах[18].

Зноскі

  1. Civilization.ca-Gateway to Aboriginal Heritage-Culture. Canadian Museum of Civilization Corporation. Government of Canada (12 мая 2006). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 18 верасня 2009.
  2. Inuit Circumpolar Council (Canada)-ICC Charter. Inuit Circumpolar Council > ICC Charter and By-laws > ICC Charter (2007). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 18 верасня 2009.
  3. In the Kawaskimhon Aboriginal Moot Court Factum of the Federal Crown Canada (PDF)(недаступная спасылка). Faculty of Law. University of Manitoba (2007). Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2008. Праверана 18 верасня 2009.
  4. What to Search: Topics-Canadian Genealogy Centre-Library and Archives Canada. Ethno-Cultural and Aboriginal Groups. Government of Canada (27 мая 2009). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 2 кастрычніка 2009.
  5. Innu Culture 3. Innu-Inuit 'Warfare'. 1999, Adrian Tanner Department of Anthropology-Memorial University of Newfoundland. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 5 кастрычніка 2009.
  6. Y-Chromosome Evidence for Differing Ancient Demographic Histories in the Americas (PDF). University College London 73:524–539 (2003). doi:10.1086/377588. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 22 студзеня 2010.
  7. Cinq-Mars, J (2001). "On the significance of modified mammoth bones from eastern Beringia" (PDF). The World of Elephants – International Congress, Rome. http://web.archive.org/web/*/http://www.palanth.com/forum/upload_download/articles/cinqmars_elefanti_01.pdf. Retrieved on 2010-02-25. 
  8. Wright, JV. A History of the Native People of Canada: Early and Middle Archaic Complexes. Canadian Museum of Civilization Corporation (27 верасня 2001). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 19 кастрычніка 2009.
  9. Griebel, Ron. The Bluefish Caves(недаступная спасылка). Minnesota State University. Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2003. Праверана 18 верасня 2009.
  10. Beringia: humans were here (re-published online by Canada.com). Gazette (Montreal). CanWest MediaWorks Publications Inc. (17 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 18 верасня 2009.
  11. Cinq-Mars, Jacques. Significance of the Bluefish Caves in Beringian Prehistory. Canadian Museum of Civilization (2001). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 15 красавіка 2010.
  12. Peter Turchin, Leonid Grinin, Andrey Korotayev, and Victor C. de Munck., ed (2006). History & Mathematics: Historical Dynamics and Development of Complex Societies. Moscow: KomKniga/URSS. ISBN 5484010020. http://edurss.ru/cgi-bin/db.pl?cp=&page=Book&id=53185&lang=en&blang=en&list=Found. 
  13. Thornton, Russell (2000). "Population history of Native North Americans". in Michael R. Haines, Richard Hall Steckel. A population history of North America. Cambridge: Cambridge University Press. p. 13. ISBN 0521496667. 
  14. «Handbook of North American Indians: Indians in contemporary society». Garrick Alan Bailey (2008). Government Printing Office. p.285. ISBN 0-16-080388-8
  15. Wilson, Donna M; Northcott, Herbert C (2008). Dying and Death in Canada. Toronto: University of Toronto Press. pp. 25–27. ISBN 9781551118734. http://books.google.com/?id=p_pMVs53mzQC&pg=PA25&dq&q=. Retrieved on 2010-06-20. 
  16. Pálsson, Hermann (1965) (Digitized online by Google books). The Vinland sagas: the Norse discovery of America. Penguin Classics. p. 28. ISBN 0140441549. http://books.google.ca/books?id=m-4rb_GhQ5EC&lpg=PP1&dq=The%20Vinland%20sagas%3A%20the%20Norse%20discovery%20of%20America&pg=PA28#v=onepage&q&f=true. Retrieved on 2010-04-15. 
  17. Reeves, Arthur Middleton (2009) (Digitized online by Google books). The Norse Discovery of America. BiblioLife. p. 82. http://books.google.ca/books?id=HkoPUdPM3V8C&pg=PA7&dq=The+Norse+discoverers+of+America,+the+Wineland+sagas&hl=en&ei=to3HS_vvJoT7lwfnhNHFAQ&sa=X&oi=book_result&ct=result&resnum=6&ved=0CE8Q6AEwBQ#v=onepage&q&f=true. Retrieved on 2010-04-15. 
  18. Dickason, Olive, ed (1995). The Native Imprint: The Contribution of First Peoples to Canada's Character. 1. Athabasca: Athabasca University Educational Enterprises. pp. 114–117.