Перайсці да зместу

Індрубка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Індрубка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 76 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1591
Паштовыя індэксы
231201
Аўтамабільны код
4
Індрубка (Беларусь)
Індрубка
Індрубка
Індрубка (Гродзенская вобласць)
Індрубка
Індрубка

І́ндрубка[1] (трансліт.: Indrubka, руск.: Индрубка) — вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Гудагайскага сельсавета.

Назва вёскі паходзіць ад назвы рэчкі Індрубкі (Індрупкі), на якой вёска знаходзіцца. Раней назва фігуравала ў выглядзе «Indrupka»[2], «Індруп»[3].

Утвораная праз складанне дзвюх асноў: літ. indrė «трыснёг» i upė «рака».

Найбліжэйшая аналогія — латвійскі тапонiм Indrupene (ад гідронімa Indrupe)[4].

Такім жа чынам, ад літ. upė «рака», утвораныя назвы Лэйлубка, Болтуп у гэтым жа рэгіёне.

У 1663 г. згадваецца ў складзе Ашмянскага павету ВКЛ[5].

Да 26 чэрвеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Слабодкаўскага сельсавета[6], да 11 лютага 1972 года знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Астравецкага пассавета[7].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom ІІI. Warszawa, 1882. S. 277.
  3. Знешняя палітыка Беларусі. Т. 1. Мінск, 1997. С. 188.
  4. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. C. 130.
  5. LVIA, f. SA, b. 2
  6. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110).
  7. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).