Індукцыйная пліта
Выгляд
Індукцыйная пліта — кухонная электрычная пліта, якая разагравае непасрэдна жалезазмяшчальны посуд (а не канфорку, як у выпадку з традыцыйнай плітой) індукаванымі віхравымі токамі, створанымі высокачастотным магнітным полем частатой 20-100 кгц.
Індукцыйныя пліты вырабляюцца розных канструкцый: выпускаюцца як малагабарытныя пераносныя прылады, якія маюць адну-дзве канфоркі (настольныя), так і варачныя паверхні, прызначаныя для ўбудавання ў кухонную мэблю і асобнастаячыя стацыянарныя пліты.
Таксама выпускаюцца печы з камбінаваным наборам награвальных элементаў: частка фаерак індукцыйныя, частка выкарыстоўваюць ТЭНы.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Індукцыйная пліта