Індурскае гарадзішча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарадзішча
Індурскае гарадзішча
53°27′42,73″ пн. ш. 23°52′28,35″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Індура
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413В000176шыфр 413В000176
Map

Індурскае гарадзішча — гарадзішча на паўночна-заходняй ускраіне Індуры Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.

Адносіцца да феадальна-ўласніцкіх замкаў XIXIII стст. Мае дзве пляцоўкі — цэнтральную ўнутраную і знешнюю. Унутраная пляцоўка амаль круглая ў плане дыяметрам 18 м, умацавана валам, перад якім прасочваецца роў. Знешняя авальная пляцоўка памерам 45х48 м абнесена высокім валам. Побач з уездам, напэўна, была студня. Таўшчыня культурнага пласта складае каля 0,6 м. Пры археалагічных раскопках знойдзены разнастайныя прылады працы (сярпы, косы, рыбалоўныя кручкі, фрагменты багата аздобленай керамікі), упрыгожанні (бранзалеты, спражкі), прадметы ўзбраення і рыштунак конніка (наканечнікі стрэл, шпоры).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]