Індыгенат

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Індыгенат — у Рэчы Паспалітай прызнанне за шляхцічам замежнай краіны дваранства краіны (краін) пражывання. Пасля працэдуры індыгенату прадстаўнік гэтага саслоўя набываў усе прывілеі мясцовага шляхціца. За гісторыю Рэчы Паспалітай былі прызнаны прадстаўнікі 413 дваранскіх родаў. З 1578 года працэдура праходзіла ўхваленне караля і сойма, а пасля 1641 года — толькі сойма.