Індыйская Прэм’ер-ліга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Індыйская прэм’ер-ліга (англ.: Indian Premier League) — прафесійная мужчынская ліга па крыкету, у якой удзельнічаюць дзесяць каманд з дзесяці індыйскіх гарадоў.[1] Ліга была заснавана Саветам па кантролі за крыкетам у Індыі ў 2007 годзе.[2]

Індыйская прэм’ер-ліга з’яўляецца самай наведвальнай лігай па крыкету ў свеце і ў 2014 годзе заняла шостае месца па сярэдняй наведвальнасці сярод усіх спартыўных ліг.[3] У 2010 годзе Індыйская прэм’ер-ліга стала першай спартыўнай падзеяй у свеце, якая транслявалася ў прамым эфіры на YouTube.[4][5] Кошт брэнда Індыйская прэм’ер-ліга ў 2019 годзе склаў 6,3 мільярда долараў ЗША.[6]

У турніры Індыйскай прэм’ер-лігі было чатырнаццаць сезонаў. Цяперашнімі ўладальнікамі тытула прэм’ер-лігі з’яўляюцца «Чэнаі Супер Карал», якія выйгралі сезон 2021 года.[7]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. How can the IPL become a global sports giant? (28 чэрвеня 2018).
  2. IPL now has window in ICC Future Tours Programme (12 снежня 2017).
  3. Barrett, Chris. "Big Bash League jumps into top 10 of most attended sports leagues in the world". The Sydney Morning Herald.
  4. "IPL matches to be broadcast live on Youtube". ESPNcricinfo.
  5. Hoult, Nick. "IPL to broadcast live on YouTube". The Telegraph UK.
  6. Laghate. "IPL brand valuation soars 13.5% to Rs 47,500 crore: Duff & Phelps". The Economic Times.
  7. IPL 2021 Final, CSK vs KKR Live Score & Updates: CSK win 4th IPL title as they defeat KKR by 27 runs.