Індыйска-пакістанскі крызіс (2025)
| Індыйска-пакістанскі крызіс | |||
|---|---|---|---|
| Асноўны канфлікт: Інда-пакістанскі канфлікт | |||
| Дата | 23 красавіка — 10 мая 2025 | ||
| Вынік | перамір’е | ||
| Праціўнікі | |||
|
|
|||
Інда-пакістанскі крызіс 2025 года — эпізод абвастрэння інда-пакістанскага канфлікту.
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У канцы 1980-х гадоў у Джаму і Кашміры ўспыхнула ўзброенае паўстанне ісламістаў, што прывяло да выхаду кашмірскіх індусаў з рэгіёну[1].
25 ліпеня 2024 года прэм’ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі заявіў, што Пакістан вядзе проксі-вайну супраць краіны ў рэгіёне пры падтрымцы мясцовых ісламістаў[2][3].
22 красавіка 2025 года ў выніку тэрарыстычнага нападу[4][5][6] ў даліне Байсаран каля Пахалгама загінулі па меншай меры 26 турыстаў і больш за 20 атрымалі раненні[7].
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]Дыпламатычны крызіс
[правіць | правіць зыходнік]У ноч на 23 красавіка 2025 года міністр замежных спраў Індыі Вікрам Місры правёў спецыяльны брыфінг для прэсы. Ён абвясціў пра рашэнне часова прыпыніць дзеянне Дамовы аб водах Інда з Пакістанам, пакуль суседзі не спыняць падтрымку баевікоў[8]. Акрамя таго, ён абвясціў пра закрыццё комплекснага кантрольна-прапускнога пункта на мяжы Атары — Вага, забароне на паездкі ў Індыю для ўсіх грамадзян Пакістана і ануляванні ўсіх раней выдадзеных віз. Акрамя таго, пакістанскія ваенныя саветнікі ў Пакістанскай вярхоўнай камісіі ў Нью-Дэлі былі высланы, у той час як іх індыйскія калегі ў Ісламабадзе былі адкліканы, а штат Індыйскай вярхоўнай камісіі ў Ісламабадзе быў скарочаны з 55 да мінімум 30 чалавек[9][10].
МЗС Пакістана выказаў спачуванні сем’ям загінулых у тэракце[11], а міністр абароны Пакістана Хаваджа Асіф адхіліў абвінавачванні ў датычнасці сваёй краіны да тэракту[12][13]. Аднак у інтэрв’ю Sky News, адказваючы на абвінавачванні ў тэрарызме, міністр Асіф заявіў, што на працягу трох дзесяцігоддзяў Пакістан займаўся дапамогай тэрарыстам пад кіраўніцтвам ЗША, Вялікабрытаніі і Захаду[14][15].
Афіцыйны Ісламабад адрэагаваў на прыпыненне дагавора, назваўшы яго недарэчным і несур’ёзным[16]. Пакістан таксама папярэдзіў Індыю, што любыя дзеянні, якія закранаюць водныя рэсурсы, будуць разглядацца як акт вайны[17][18].
24 красавіка Пакістан прыпыніў выдачу віз грамадзянам Індыі і закрыў сваю паветраную прастору для індыйскіх самалётаў, выслаў індыйскіх дыпламатаў і загадаў індыйскім ваенным саветнікам пакінуць краіну не пазней за 30 красавіка[19]. Аднак Картарпурскі калідор, прызначаны для сікхскіх паломнікаў, застаўся адкрытым[20]. Пакістан таксама спыніў увесь гандаль з суседняй краінай[21].
Узброеная эскалацыя
[правіць | правіць зыходнік]24 красавіка пад Феразепурам індыец з 182-га батальёна памежных сіл бяспекі быў схоплены пакістанскімі рэйнджарамі. Як заяўлена, баец выпадкова ўвайшоў на падкантрольную пакістанцам тэрыторыю[22][23].
У ноч з 24 на 25 красавіка адбыліся сутычкі на некалькіх участках[24][25].
У ноч з 25 на 26 красавіка адбыліся новыя сутычкі[26][27]. 26 красавіка адбыліся баі ў раёне Дуду-Басантгарх, дзе індыйскія сілавікі сутыкнуліся з меркаванымі баевікамі. Двое баевікоў і адзін сілавік загінулі[26]. Адначасна пакістанцы і індыйцы сутыкнуліся ў даліне Ліпа[28].
27 красавіка The New York Times паведаміла, што Індыя рыхтуе аргументы на карысць ваеннай аперацыі супраць суседа для замежных дыпламатаў, а не імкнецца да дээскалацыі[29]. На наступны дзень міністр абароны Пакістана Асіф заявіў, што атака з боку індыйскіх узброеных сіл «непазбежная»[30].
29 красавіка ў акрузе Бхібер збіты індыйскі дрон[31]. На наступны дзень пакістанскі бок заявіў, што мае разведданыя пра падрыхтоўку індыйцамі баявых дзеянняў, якія могуць пачацца ўжо праз некалькі часоў[32].
У ноч на 7 мая 2025 года Індыя пачала аперацыю «Сіндур» «супраць тэрарыстычнай інфраструктуры ў Пакістане» і нанесла ракетныя ўдары, паводле звестак Мінабароны краіны, па дзевяці аб’ектах на пакістанскай тэрыторыі. Ісламабад удакладняў, што ўдарам падвергліся гарады Бахавалпур, Катлі і Музафарабад (адміністрацыйны цэнтр кантраляванай Пакістанам часткі Кашміра).
Пакістан нанёс удар у адказ па тэрыторыі Індыі. Пакістанскія вайскоўцы заявілі пра знішчэнне пяці індыйскіх знішчальнікаў. Нью-Дэлі назваў гэта хлуснёй[33].
7 мая Узброеныя сілы Індыі абвясцілі аб пачатку аперацыі «Сіндур», наносячы ўдары па інфраструктуры тэрарыстаў у Пакістане і пакістанскім Кашміры[34]. Пры гэтым, па заяве пакістанскіх уладаў, індыйская ракета трапіла ў мячэць у горадзе Бахавалпур, забіўшы адно дзіця і параніўшы дваіх дарослых. Па заяве лекара ў мясцовай бальніцы, ад траплення ракеты ў мячэць загінула 13 чалавек[35]. Пакістанскія ўзброеныя сілы, як паведамляецца, у той жа дзень нанеслі ўдар у адказ[36].
10 мая Пакістан абвясціў аб пачатку правядзення аперацыі «Буньян уль-Марсус»[37].
Спыненне агню
[правіць | правіць зыходнік]10 мая прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у 12:00 па UTC абвясціў аб поўным спыненні агню паміж бакамі пасля доўгіх начных перамоваў пры пасярэдніцтве ЗША[38]. Дамоўленасць аб перамір’і пацвердзіў міністр замежных спраў Пакістана Мухамад Ісхак Дар[39]. Але, нягледзячы на перамір’е, у дамоўленасці не прадугледжвалася вяртанне ў дзеянне дагавора аб водах Інда 1960 года і Сімлскага пагаднення[40].
Пасля пачатку перамір’я паступілі паведамленні аб беспілотніках, па якіх адкрыла агонь СПА, і аб выбухах у Срынагары і Джаму[41]. Дзяржаўны сакратар па замежных справах Індыі Вікрам Місры заявіў, што Пакістан парушыў перамір’е. Ён заклікаў паставіцца да гэтага сур’ёзна і зрабіць крокі для ліквідацыі парушэнняў, і што сухапутныя войскі праяўляюць пільнасць і прымаюцца адпаведныя меры[42]. Але міністр інфармацыі Пакістана Атаула Тарар заявіў, што парушэнняў рэжыму спынення агню не было[38].
12 мая Пакістан адкрыў паветраную прастору пасля спынення агню з Індыяй[43]. Індыя адкрыла аэрапорты на мяжы з Пакістанам[44][45]. Індыя адкрыла шлюзы і аднавіла пропуск вады ў Пакістан[46].
Рэакцыя
[правіць | правіць зыходнік]Арганізацыя Аб’яднаных Нацый заклікала абодва бакі праяўляць «максімальную стрыманасць» і вырашаць праблемы дыпламатычным шляхам[47].
Расія перасцерагла сваіх грамадзян ад паездак у Пакістан пасля нападу пад Пахалгамам. У рэкамендацыі гаворыцца пра павышаныя рызыкі бяспекі ў рэгіёне. Вялікабрытанія выпусціла падобнае папярэджанне[48].
Дзяржаўны дэпартамент ЗША абнавіў рэкамендацыі па паездках, выпусціўшы папярэджанне 4-га ўзроўню «Не падарожнічаць» для індыйскага Джаму і Кашміра, спаслаўшыся на высокую рызыку тэрарызму і грамадзянскіх беспарадкаў[49].
25 красавіка Іран прапанаваў выступіць пасярэднікам у вырашэнні канфлікту[50].
Ля будынка Вярхоўнай камісіі Пакістана ў Лондане індыйская дыяспара правяла пратэсты[51][52].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Rights Abuses Behind Kashmir Fighting – Human Rights Watch. hrw.org (16 ліпеня 1999). Архівавана з першакрыніцы 19 October 2008. Праверана 25 June 2015.
- ↑ India's Modi says Pakistan using 'terrorism, proxy war' to stay relevant. Yahoo News (26 ліпеня 2024). Праверана 25 April 2025.
- ↑ Pakistan rejects Indian prime minister's 'belligerent remarks'. Brecorder (26 ліпеня 2024). Праверана 25 April 2025.
- ↑ Alert: U. S. Embassy New Delhi, India (April 23, 2025). in.usembassy.gov. Праверана 23 April 2025.
- ↑ No: 89, 22 April 2025, Regarding the Terrorist Attack in Jammu and Kashmir. mfa.gov.tr. Праверана 22 April 2025.
- ↑ Terrorist Attacks in Pahalgam, Jammu and Kashmir on 22 April 2025. mfa.gov.sg. Праверана 23 April 2025.
- ↑ US-based techie, IAF official among 26 killed in attack. Who were the victims?. India Today (23 красавіка 2025).
- ↑ Indus Waters Treaty paused, no entry to Pakistanis: India responds to J&K attack. India Today. 23 April 2025. Архівавана з арыгінала 24 April 2025. Праверана 23 April 2025.
- ↑ Kashmir attack: India downgrades ties with Pakistan. Deutsche Welle. 24 April 2025. Праверана 24 April 2025.
- ↑ India closes main border crossing with Pakistan after Kashmir attack. BBC News. 24 April 2025. Праверана 24 April 2025.
- ↑ Afghan Taliban Condemns Pahalgam Terror Attack, Says It Undermines Regional Security (англ.). Deccan Herald. Праверана 24 красавіка 2025.
- ↑ Pakistans 1st reaction To Pahalgam terror attack, says nothing to do with It. The Tribune. 23 April 2025. Праверана 23 April 2025.
- ↑ Pahalgam massacre: In first reaction, Pakistan defends terrorism in Kashmir, says 'locals acting against govt. Firstpost. 23 April 2025. Праверана 23 April 2025.
- ↑ Pakistan-West Ties: Pak Defence Minister Admits to Backing Terror for 3 Decades (англ.). Deccan Herald. Праверана 25 красавіка 2025.
- ↑ Been doing US's dirty work…: On live TV, Pak minister's big admission on terror (англ.). India Today (25 красавіка 2025). Праверана 25 красавіка 2025.
- ↑ Pakistan Ministers call India's suspension of Indus Waters Treaty 'cowardly', 'immature' & 'inappropriate'. The Economic Times (24 красавіка 2025). Праверана 25 April 2025.
- ↑ India will pursue Kashmir attackers to 'the ends of the earth', says PM Modi. BBC News. Праверана 25 April 2025.
- ↑ Hassan. India and Pakistan closer to conflict over Kashmir attack as tit-for-tat moves mount. The Guardian (24 красавіка 2025). Праверана 25 April 2025.
- ↑ Pakistan suspends visas for Indians after deadly Kashmir attack on tourists (англ.). BBC (24 красавіка 2025). Праверана 24 April 2025.
- ↑ Kartarpur Corridor open for visiting gurdwara in Pakistan despite freeze in ties (24 красавіка 2025). Праверана 25 April 2025.
- ↑ Pakistan suspends trade and closes border with India over Kashmir tensions. Al Jazeera. Праверана 25 April 2025.
- ↑ BSF jawan in Pakistan custody after accidental border crossing: Sources. India Today (24 красавіка 2025).
- ↑ Indian BSF soldier arrested on Pakistani soil. GEO TV.
- ↑ Pakistan's 'Speculative Firing' Across Line Of Control, India Retaliates (англ.). www.ndtv.com. Праверана 25 красавіка 2025.
- ↑ Border Tensions Update: Indian Army Responds to Pakistan Firing at LoC (англ.). Deccan Herald. Праверана 25 красавіка 2025.
- 1 2 Pahalgam Terror Attack Live Updates: Indian Army retaliates to 'unprovoked' firing by Pakistan along LoC (англ.). The Times of India (26 красавіка 2025). Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ Pakistan violates LoC ceasefire in Kashmir, Army retaliates (англ.). India Today (26 красавіка 2025). Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ Hassan, Aakash; Beaumont, Peter; McRae, Penelope (2025-04-25). Pakistan and India exchange fire as UN calls for 'maximum restraint'. The Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Праверана 2025-04-26.
- ↑ Mashal, Mujib (2025-04-27). India Seems to Be Building Its Case for Striking Pakistan. The New York Times [амерыканская англійская]. ISSN 0362-4331. Праверана 2025-04-27.
- ↑ Shahzad, Asif (28 April 2025). Exclusive: Pakistan defence minister says military incursion by India is imminent. Reuters. Праверана 28 April 2025.
- ↑ Pakistan shoots down Indian quadcopter violating airspace near LoC. Geo News. 29 April 2025. Праверана 29 April 2025.
- ↑ Pakistan says intelligence suggests Indian military action likely soon. 2025.
- ↑ Индия и Пакистан вновь обменялись ударами (руск.)
- ↑ Индия объявила о начале операции "Синдур", нанеся авиаудары по Пакистану (руск.). Российская газета (6 мая 2025). Праверана 6 мая 2025.
- ↑ India fires missiles into Pakistan, killing at least 1 child, officials say - CBS News (англ.). www.cbsnews.com (6 мая 2025). Праверана 6 мая 2025.
- ↑ Пакистан нанес ответный удар по Индии (руск.). РБК (7 мая 2025). Праверана 6 мая 2025.
- ↑ Пакистан объявил о начале военной операции против Индии (руск.). Meduza. Праверана 10 мая 2025.
- 1 2 Gibran Naiyyar Peshimam, Shivam Patel, Charlotte Greenfield and Aftab Ahmed. Explosions reported after India and Pakistan agree to ceasefire (англ.). reuters.com (10 мая 2025).
- ↑ Трамп объявил о прекращении огня между Индией и Пакистаном (руск.). РБК (10 мая 2025). Праверана 10 мая 2025.
- ↑ Индия пока не возвращается к соблюдению договора о речной воде для Пакистана (руск.). interfax.ru. interfax.ru (10 мая 2025).
- ↑ В Индии обвинили Пакистан в нарушении перемирия: что происходит в Кашмире. amp.ura.news. Праверана 10 мая 2025.
- ↑ Read India's Full Statement On Ceasefire Violations By Pakistan (англ.). www.ndtv.com. Праверана 10 мая 2025.
- ↑ Пакистан открыл воздушное пространство после прекращения огня с Индией
- ↑ Индия открыла 32 закрытых из-за обострения с Пакистаном аэропорта
- ↑ Индия открывает аэропорты на границе с Пакистаном
- ↑ Индия открыла шлюзы и вернула воду Пакистану
- ↑ UN urges India and Pakistan to show 'maximum restraint' following Kashmir attack. France 24 (25 красавіка 2025). Праверана 25 April 2025.
- ↑ Pahalgam attack: UK, Russia issue travel advisories for Pakistan. The Express Tribune (23 красавіка 2025). Праверана 23 April 2025.
- ↑ 'Do Not Travel': US issues advisory for J&K in wake of Pahalgam attack. The Times of India. 2025-04-24. ISSN 0971-8257. Праверана 2025-04-25.
- ↑ Iran offers to play mediator between India, Pak as ties nosedive after J&K attack (англ.). India Today (25 красавіка 2025). Праверана 25 красавіка 2025.
- ↑ Pahalgam attack: Indians in UK protest outside Pak High Commission in London
- ↑ Indian community protests outside Pakistan High Commission in London over Pahalgam attack