Індыкі
Выгляд
| Індыкі | |||||||||||||||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||
Індыкі (Meleagrididae) — птушкі сямейства індычых атрада курападобныя. 2 роды: Meleagris і Agriocharis, у кожным 1 від. Пашыраны ў паўднёвай частцы Паўночнай і ў Цэнтральнай Амерыцы, пераважна ў лесастэпавай зоне.
Даўжыня цела Індыка звычайнага (M. gallopavo) да 110 см, маса самца да 10 кг, самкі да 4 кг. Апярэнне медна-бронзавае, з металічным адлівам. Галава і верхняя частка шыі не апераныя. З верхняй часткі дзюбы звісае скурны прыдатак, на горле складка скуры. Развіты шпоры. Палігамы. Гняздо на зямлі, пад кустамі. Нясуць да 15 яец. Добра бегаюць, лётаюць марудна. Корм раслінны і жывёльны. Аб’екты палявання. Ад Індыкоў звычайнага паходзяць індыкі свойскія.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Індыкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Taxonomic Information System — 2005. Праверана 19 верасня 2013.
- ↑ IOC World Bird List Version 6.3 — 2016. — doi:10.14344/IOC.ML.6.3