Індыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Індыя
भारत गणराज्य
Bhārat Gaṇarājya
Republic of India
Flag of India.svg Герб Індыі
Сцяг Індыі Герб Індыі

Каардынаты: 21°07′32″ пн. ш. 78°18′38″ у. д. / 21.125556° пн. ш. 78.310556° у. д. (G) (O) (Я)

India in its region (undisputed).svg
Дэвіз: «Satyameva Jayate (санскр.: सत्यमेव जयते) — «Толькі праўда перамагае»»
Гімн: «Jana-Gana-Mana»
Дата незалежнасці 15 жніўня 1947 (ад Вялікабрытаніі)
Афіцыйныя мовы
Сталіца Нью-Дэлі
Найбуйнейшыя гарады
Форма кіравання Парламенцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Пранаб Кумар Мукерджы
Мухамад Хамід Ансары
[[]]
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
7-я ў свеце
3 287 590 км²
9,5
Насельніцтва
• Ацэнка (2010)
Шчыльнасць

1 210 193 422[1] чал. (2-я)
364 чал./км²
ІРЧП (2011) 0,547 (сярэдні) (134-ы)
Валюта Індыйская рупія
(INR, код 356)
Інтэрнэт-дамен .in
Тэлефонны код +91
Часавы пояс +5:30

РЭСПУБЛІКА ІНДЫЯ, Індыя (хіндзі: Бхарат; англ.: India) — дзяржава ў Паўднёвай Азіі на паўвостраве Індастан, у басейне Індыйскага акіяна. Сёмая краіна свету па плошчы і другая па колькасці насельніцтва. На поўначы тэрыторыя Індыі абмежавана Гімалаямі, на захадзе яе берагі абмываюцца водамі Аравійскага мора, на ўсходзе — Бенгальскага заліва. У склад Індыі ўваходзяць Лакадыўскія і Аміндыўскія астравы ў Аравійскім моры, Андаманскія і Нікабарскія астравы ў Бенгальскім заліве. Тэрыторыя — 3,29 млн кв. км. Працягласць берагавой лініі перавышае 7 тыс. км, працягласць марскіх граніц — звыш 5,5 тыс. км, сухапутных — каля 15 тыс. км. Індыя гранічыць з Пакістанам і Афганістанам на паўночным захадзе (частка індыйскага штата Джаму і Кашмір, якая прымыкае да Афганістана находзіцца пад кантролем Пакістана), з Кітаем, Бутанам і Непалам на поўначы, з Бангладэш на паўночным усходзе, з М'янмай на ўсходзе; марскія граніцы ў Індыйскім акіяне з Мальдывамі, Шры-Ланкай (аддзеленыя Полкскім пралівам) і Інданезіяй. Афіцыйныя мовы — хіндзі, англійская. Грашовая адзінка — індыйская рупія, 1 рупія = 100 пайс. Сталіца — Нью-Дэлі (больш 13 млн чалавек).

Бха́рат — афіцыйная назва Рэспублікі Індыя на мове хіндзі. Паходзіць ад «Бхарата́варша» — «краіна (ці царства) бхаратаў» — этноніма, які ўжываўся ў старажытнай Індыі і зафіксаваны ў старажытнаіндыйскім эпасе «Махабхарата».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Індыйскі субкантынент — радзіма адной з самых першых цывілізацый чалавецтва — Індскай; рэгіён вякамі слынны сваім культурным і эканамічным багаццем. Насычанае духоўнае жыццё індыйцаў парадзіла чатыры ўплывовыя рэлігіі — індуізм, будызм, джайнізм і сікхізм, а распаўсюджанне ў першым тысячагоддзі н.э. ісламу, хрысціянства, зараастрызму, бахаізму і іншых рэлігій завяршыла фарміраванне поліканфесійнай карціны індыйскага грамадства. Паступова — з пачатку XVIII стагоддзя — намаганнямі Брытанскай Ост-Індскай кампаніі захопленая і далучаная ў пачатку XIX стагоддзя ў якасці калоніі да Вялікабрытаніі, Індыя адваёўвае незалежнасць у 1947.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Будова паверхні[правіць | правіць зыходнік]

Індыя размешчана ў межах трох буйных араграфічных абласцей: Гімалайскіх гор, Інда-Гангскай раўніны і пласкагор'я Дэкан на п-ве Індастан. Дэкан уяўляе сабой шырокі старажытны масіў сушы, складзены дакембрыйскімі крышталічнымі пародамі, пераважна гнейсамі, гранітамі і сланцамі. Значная частка паверхні перакрытая вулканічнай лавай, прычым найбольшая магутнасць лававага полага — на паўночным захадзе. Дэкан уваходзіў у склад старажытнага мацерыка Гандваны, які каля 200 млн гадоў назад распаўся на некалькі блокаў. Паміж Дэканам і Гімалаямі распасціраецца шырокая Інда-Гангская раўніна.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Клімат Індыі субэкватарыяльны і трапічны, з працяглым перыядам мусон — сезонам дажджоў. Яскрава выяўленыя кантрасты ў размеркаванні цеплыні і вільгаці. У цэлым на клімат краіны вялікі ўплыў аказваюць мусоны. Вышынны фактар абумовіў халодны клімат высокіх гор на поўначы Індыі, тады як на нізкіх схілах гэтых гор і на плато пераважае ўмераны клімат. Курорты Паўночнай Індыі размешчаныя ў вышынным поясе ад 1500 да 2300 м, дзе ўмовы камфортныя на працягу ўсяго года.

У шматлікіх раёнах Індастана сярэднія тэмпературы паветра самога халоднага месяца — студзеня 18-24 °C, а летніх месяцаў — 24-29 °C. Аднак часта тэмпература днём падвышаецца да 32 °C. На паўночных раўнінах, ад Заходняй Бенгаліі да мяжы з Пакістанам, улетку вельмі горача, і сярэднія тэмпературы ў Бенгаліі дасягаюць 29 °C; яны паступова павышаюцца па меры руху на паўночны захад і ў маі ў Дэлі дасягаюць 33 °C. Сярэдняя летняя тэмпература ў Амрытсары (шт. Пенджаб) 34 °C, у пустыні Тар ад 32 °C да 38 °C, сярэднія зімовыя тэмпературы там 7-16 °C.

Гадавая сума ападкаў вагаецца ад менш чым 100 мм у пустыні Тар да 10770 мм на станцыі Чарапунджы ў гарах Кхасі, адным з самых вільготных месцаў на Зямлі. Цэнтральная Індыя атрымлівае ў сярэднім 650—1300 мм ападкаў у год.

Дажджы ў Індыю прыносіць з боку Індыйскага акіяна летні мусон, які ўзмацняецца ў пачатку чэрвеня на заходнім узбярэжжы і прыкладна ў сярэдзіне чэрвеня на ўсходнім узбярэжжы — у Бенгаліі. З лістапада па сакавік з боку сушы дзьме сухі паўночна ўсходні мусон. З ім звязанае прахладнае яснае надвор'е.

На аснове ўліку дадзеных аб тэрмічным рэжыме, ападках і вятрах каляндарны год у Індыі можна падзяліць на тры асноўных і два прамежкавых кліматычных сезону. У лістападзе — лютым, калі пануе паночна-ўсходні мусон, прахладна, сонечна і суха. У сакавіку тэмпература паступова павышаецца. З канца сакавіка па чэрвень доўжыцца гарачы сухі сезон. Да канца чэрвеня вільготнасць узрастае, і на раўнінах Індыі надвор'е становіцца невыносна гарачым і дажджлівым. З ліпеня да сярэдзіны верасня трымаецца вільготнае гарачае надвор'е; спякота трохі спадае, калі неба зацягнута аблокамі і льюць праліўныя дажджы, аднак у цэлым паўднёва-заходнія вятры спалучаюцца з высокімі тэмпературамі. Кастрычнік — пераходны час; вільготнасць паветра высокая з-за выпарэння з паверхні палёў, але дажджы спыняюцца.

Глебы[правіць | правіць зыходнік]

Традыцыйна глебы Індыі падзяляюць на 4 тыпы: алювіяльныя на Інда-Гангскай раўніне; рэгуры, або «чорныя бавоўнавыя глебы», на лавах Дэкана; чырвоназёмы на большай частцы тэрыторыі Індастана; латэрытныя глебы на перыферыі паўвострава.

Раслінны і жывёльны свет[правіць | правіць зыходнік]

Індыя размешчаная ў Індамалайскай эказоне, якая характарызуецца надзвычайнай біялагічнай разнастайнасцю. Як адна з сямнаццаці мегаразнастайных краін (па вызначэнні Праграмы ААН па навакольным асяроддзі), Індыя ўтрымлівае 7,6 % ўсіх відаў сысуноў, 12,6 % відаў птушак, 6,2 % відаў рэптылій, 4,4 % відаў амфібій, 11,7 % відаў рыб, 6,0 % відаў кветкавых раслін. 33 % відаў раслін Індыі — эндэмічныя.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Шчыльнасць насельніцтва ў Індыі

Насельніцтва — 1,2 млрд чалавек (ацэнка ААН на 2008), другая па колькасці насельніцтва краіна свету. Імклівы рост насельніцтва ў апошнія паўстагоддзя быў забяспечаны паляпшэннем медыцынскага абслугоўвання і павелічэннем вытворчасці прадуктаў харчавання ў выніку «зялёнай рэвалюцыі». Прырост — каля 1,9 % у год. 72 % насельніцтва пражывае ў сельскай мясцовасці, але доля гарадскога насельніцтва паступова павялічваецца, пераважна за кошт канцэнтрацыі ў вялікіх гарадах.

У 2001 у Індыі было 35 гарадоў з насельніцтвам звыш 1 мільёна чалавек, у 2009 іх стала ўжо 45. Найбуйнейшыя гарады — Мумбаі (Бамбей) — больш 15 млн чалавек (з прыгарадамі — звыш 21 млн чалавек), Дэлі — каля 14 млн чалавек (з прыгарадамі — 16 млн чалавек), Калькута — больш 5 млн чалавек (з прыгарадамі — 16 млн чалавек), Чэнаі (Мадрас) — 4,6 млн чалавек (з прыгарадамі — звыш 7 млн чалавек), Бангалор — 5,3 млн чалавек, Ахмедабад — каля 4 млн чалавек, Хайдарабад — 3,7 млн чалавек, Пуна — 3,5 млн чалавек.

Індыя з'яўляецца найбольш разнастайнай (пасля Афрыканскага кантынента) у культурным, моўным, генетычным плане геаграфічнай еднасцю на планеце. Насельніцтва Індыі належыць да двух моўных сем'яў: інда-арыйскай (каля 74 % насельніцтва) і дравідыйскай (каля 24 %). Найбольшая колькасць носьбітаў — у хіндзі, афіцыйнай мовы краіны. Англійская мова выкарыстоўваецца ў дзелавых і адміністрацыйных мэтах і мае статус дапаможнай афіцыйнай мовы. Кожны штат і саюзная тэрыторыя маюць уласныя афіцыйныя мовы. Усяго 21 мова мае пэўны статус у Індыі ці яе частках. Насельніцтва гаворыць увогуле на 1652 дыялектах.

Звыш 800 млн індыйцаў (80,5 %) спавядаюць індуізм. Іншыя значныя рэлігійныя групы ў краіне — мусульмане (13,4 %), хрысціяне (2,3 %), сікхі (1,9 %), будысты (0,8 %), джайністы (0,4 %). Племянныя вераванні ахопліваюць 8,1 % насельніцтва. У Індыі пражывае трэцяя па колькасці ў свеце супольнасць мусульман (і першая па колькасці сярод краін, дзе мусульмане не складаюць большасць насельніцтва).

Узровень пісьменнасці — 64,8 % (53,7 % для жанчын і 75,3 % для мужчын). Вышэйшы ўзровень пісьменнасці — у штаце Керала — 91 %, ніжэйшы — у штаце Біхар — 47 %. Сярэдняя працягласць жыцця — 62,5 гады. Палавая структура індыйскага грамадства — 944 жанчыны на 1000 мужчын. Сярэдні ўзрост 24,9 гадоў. Нараджальнасць — 22,01 нараджэнняў на 1000 чалавек у год.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[правіць | правіць зыходнік]

У склад Індыі як федэратыўнай дзяржавы ўваходзяць 28 штатаў, Нацыянальная сталічная тэрыторыя Дзелі і шэсць саюзных тэрыторый. У кожным штаце дзейнічае свой заканадаўчы сход і ўрад.

Адміністрацыйны падзел Індыі: 28 штатаў і 7 саюзных тэрыторый

Штаты:

  1. Андхра-Прадэш (Andhra Pradesh)
  2. Аруначал-Прадэш (Arunachal Pradesh)
  3. Асам (Assam)
  4. Біхар (Bihar)
  5. Чхатысгарх (Chhattisgarh)
  6. Гоа (Goa)
  7. Гуджарат (Gujarat)
  8. Хар'яна (Haryana)
  9. Хімачал-Прадэш (Himachal Pradesh)
  10. Джаму і Кашмір (Jammu and Kashmir)
  11. Джхаркханд (Jharkhand)
  12. Карнатака (Karnataka)
  13. Керала (Kerala)
  14. Мадх'я-Прадэш (Madhya Pradesh)
  1. Махараштра (Maharashtra)
  2. Маніпур (Manipur)
  3. Мегхалая (Meghalaya)
  4. Мізарам (Mizoram)
  5. Нагаленд (Nagaland)
  6. Арыса (Orissa)
  7. Пенджаб (Punjab)
  8. Раджастхан (Rajasthan)
  9. Сікім (Sikkim)
  10. Тамілнад (Tamil Nadu)
  11. Трыпура (Tripura)
  12. Утар-Прадэш (Uttar Pradesh)
  13. Утаракханд (Uttarakhand)
  14. Заходняя Бенгалія (West Bengal)

Саюзныя тэрыторыі:

  1. Андаманскія і Нікабарскія астравы (Andaman and Nicobar Islands)
  2. Чандыгарх (Chandigarh)
  3. Дадра і Нагархавелі (Dadra and Nagar Haveli)
  4. Даман і Дыу (Daman and Diu)
  5. Лакшадвіп (Lakshadweep)
  6. Нацыянальная сталічная тэрыторыя Дэлі (National Capital Territory of Delhi)
  7. Пандышэры (Puducherry)

Дзяржаўны лад[правіць | правіць зыходнік]

Індыя — федэратыўная рэспубліка. Канстытуцыя (уступіла ў сілу ў 1950) вызначае Індыю як суверэнную, сацыялістычную, секулярную, дэмакратычную рэспубліку.

Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт (Пратыбха Дэвсінгх Патыл, прыведзеная да прысягі 25 ліпеня 2007), які выбіраецца на пяцігадовы тэрмін калегіяй выбаршчыкаў, што складаецца з усіх выбарных членаў парламента і заканадаўчых сходаў штатаў. Прэзідэнт надзелены шырокімі паўнамоцтвамі: прызначае прэм'ер-міністра, іншых членаў урада, членаў Вярхоўнага суда; можа распускаць ніжнюю палату парламента, выдаваць у перыяд паміж парламенцкімі сесіямі надзвычайныя ўказы, абвяшчаць надзвычайнае становішча; з'яўляецца вярхоўным галоўнакамандуючым узброенымі сіламі.

Парламент — вышэйшы орган заканадаўчай улады, складаецца з дзвюх палат: верхняй — Савета штатаў (англ.: Council of States, хіндзі: Rajya Sabha) і ніжняй — Народнай палаты (англ.: House of People, хіндзі: Lok Sabha). У Савеце штатаў 250 членаў (12 прызначаюцца прэзідэнтам, астатнія выбіраюцца заканадаўчымі сходамі штатаў і тэрыторый на аснове прапарцыянальнага прадстаўніцтва), тэрмін паўнамоцтваў 6 год, кожныя 2 гады Савет штатаў абнаўляецца на 1/3. У Народнай палаце 545 дэпутатаў, якія выбіраюцца на пяць год прамым усеагульным тайным галасаваннем па мажарытарнай сістэме.

Выканаўчая ўлада складаецца з прэзідэнта, віцэ-прэзідэнта і ўрада — Савета міністраў, на практыцы засяроджаная ў руках прэм'ер-міністра, якім, як правіла, становіцца лідар парламенцкай фракцыі партыі, якая карыстаецца падтрымкай большасці дэпутатаў у Народнай палаце. Члены ўрада павінны быць членамі любой з палат парламента. Фактычна, урад фарміруе партыя ці кааліцыя, якая займае большасць месцаў ніжняй палаты парламента. У індыйскай палітычнай сістэме выканаўчая ўлада падпарадкавана заканадаўчай, прэм'ер-міністр і Савет міністраў адказныя перад ніжняй палатай парламента. Пасля перамогі на выбарах у ніжнюю палату парламента ў красавіку—маі 2004. Індыйскі нацыянальны кангрэс (ІНК) з саюзнікамі па Аб'яднаным прагрэсіўным альянсе (АПА, апроч ІНК у яго ўваходзяць яшчэ 15 палітычных партый) сфарміраваў новы ўрад, які падтрымліваюць левыя партыі. Прэм'ер-міністрам краіны стаў колішні міністр фінансаў Манмахан Сінгх. Урад прыняў «агульную праграму—мінімум» эканамічнага і сацыяльнага развіцця краіны на бліжэйшыя пяць гадоў.

Судовая сістэма складаецца з Вярхоўнага суда (які з'яўляецца таксама органам канстытуцыйнага нагляду), вышэйшых судоў штатаў і судоў ніжэйшых інстанцый у акругах.

Кожны штат мае заканадаўчы сход, які складаецца з губернатара і адной ці двух палат, што выбіраюцца насельніцтвам на пяць год. Губернатар прызначаецца прэзідэнтам на пяць год і з'яўляецца кіраўніком выканаўчай улады штата. Выкананне паўнамоцтваў губернатара ажыццяўляецца ўрадам штата — Саветам міністраў, які складаецца з галоўнага міністра і міністраў. Урады фарміруюцца таксама ў дзвюх саюзных тэрыторыях — Пандышэры і Нацыянальнай сталічнай тэрыторыі Дэлі. У астатніх пяці саюзных тэрыторыях кіруюць прызначаныя цэнтрам адміністратары — галоўныя камісары.

Усе штаты і саюзныя тэрыторыі падзяляюцца на акругі. Цэнтральнай уладай у акругі прызначаюцца чыноўнікі — камісары ці калектары, у вёсках — старасты. Выбарныя органы ў акругах — акружныя саветы, у гарадах — муніцыпальныя саветы, у вёсках — панчаяты.

Унутраная палітыка[правіць | правіць зыходнік]

З часу атрымання Індыяй незалежнасці, яе федэральны ўрад часцей за ўсё фарміраваўся Індыйскім нацыянальным кангрэсам (ІНК). У палітычным жыцці штатаў дамініравалі некалькі вялікіх агульнанацыянальных партый, у т.л. ІНК, Бхаратыя джаната парты, Камуністычная партыя Індыі і некаторыя рэгіянальныя партыі. З 1950 па 1990 за выключэннем двух кароткіх перарываў парламенцкая большасць належала ІНК. На кароткі час да ўлады прыходзілі Джаната парты і вялікая кааліцыя Левага фронту і Нацыянальнага фронту.

У 1990-я федэральны ўрад фарміравалі шматлікія кааліцыі з кароткай працягласцю існавання. Толькі ў 1998 Бхаратыя джаната парты здолела стварыць з некалькімі рэгіянальнымі партыямі адносна трывалую структуру Нацыянальны дэмакратычны альянс і стаць першай партыяй пасля ІНК, якая ўтрымалася ва ўладзе поўны пяцігадовы тэрмін. У 2004 ІНК выйграў парламенцкія выбары і разам з Аб'яднаным прагрэсіўным альянсам сфарміраваў урад, які падтрымліваюць левыя партыі і апазіцыйныя Бхаратыя джаната парты сілы.

Індыйскі нацыянальны кангрэс (ІНК) — адна з найбольш уплывовых партый краіны. ІНК быў створаны ў 1885 і стаў вядучай палітычнай сілай у барацьбе за незалежнасць. Традыцыйна абапіраецца на шырокую сацыяльную базу. Вышэйшы орган партыі — з'езд.

На ўсеагульных парламенцкіх выбарах у красавіку—маі 2004 года ўзначаленая ІНК кааліцыя здолела атрымаць перамогу і сфарміраваць урад. Старшыня партыі (2008) — Соня Гандзі (удава Раджыва Гандзі).

Бхаратыя джаната парты (БДП) — асноўная апазіцыйная партыя. Створана ў 1980 групай членаў былой Бхаратыя джан сангх. БДП — кадравая партыя з адладжанай арганізацыйнай структурай, якая карыстаецца ўплывам у цэлым шэрагу індыйскіх штатаў. У маі 1996 упершыню сфарміравала ўрад, які не атрымаў тады вотуму даверу. З сакавіка 1998 па май 2004 узначальвала ўрадавую кааліцыю Нацыянальны дэмакратычны альянс. Старшыня БДП (2008) — Раджнатх Сінгх.

Існуе значная колькасць рэгіянальных партый рознай сацыяльнай арыентацыі. Да найбуйнейшых адносяцца АІАДМК і ДМК (штат Тамілнад), «Шырымані акалі дал» (штат Панджаб), «Тэлугу дэсам парты» (штат Андхра-Прадэш), «Шыў сена» (штат Махараштра), Нацыянальная канферэнцыя (штат Джаму і Кашмір).

Левы рух прадстаўлены, галоўным чын, дзвюма кампартыямі — Камуністычнай партыяй Індыі (КПІ), створанай у 1925, і КПІ (марксісцкай), якая выйшла з яе шэрагаў у выніку расколу ў 1964. Маючы значаныя рознагалоссі, яны выступаюць з агульных пазіцый па большасці важных унутрыпалітычных пытанняў. Колькасць КПІ — каля 445 тыс. членаў, КПІ(м) — звыш 450 тыс. членаў. Кампартыі захоўваюць найбольш моцныя пазіцыі ў Заходняй Бенгаліі, Керале і Трыпуры.

Індыйскі нацыянальны кангрэс прафсаюзаў (ІНКП) дзейнічае пад кіраўніцтвам ІНК; Усеіндыйскі кангрэс прафсаюзаў (УКП) працуе пад кіраўніцтвам КПІ; Саюз індыйскіх працоўных находзіцца пад уплывам «Джаната дал»; Цэнтр індыйскіх прафсаюзаў (ЦІП) кантралюецца КПІ(м); Кангрэс аб'яднаных прафсаюзаў арыентуецца на шэраг левых партый і арганізацый; Саюз працоўных Індыі — на БДП.

З грамадскіх арганізацый вылучаюцца: Нацыянальная федэрацыя індыйскіх жанчын, Усеіндыйская жаночая канферэнцыя, Усеіндыйская дэмакратычная федэрацыя жанчын, Кангрэсіцкі жаночы камітэт, Індыйскі моладзевы кангрэс і Нацыянальны саюз студэнтаў Індыі находзяцца пад уплывам ІНК; Усеіндыйская федэрацыя моладзі, Усеіндыйская федэрацыя студэнтаў — КПІ; Дэмакратычная федэрацыя моладзі Індыі, Федэрацыя студэнтаў Індыі — КПІ(м).

Знешняя палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Ад самага пачатку незалежнага існавання Індыя праводзіць актыўную знешнюю палітыку. У 1950-х краіна падтрымала антыкаланіяльную барацьбу азіяцкіх і афрыканскіх народаў, выступіла адным з заснавальнікаў Руху недалучэння. З 1960-х, асабліва пасля Інда-пакістанскай вайны 1965, Індыя пайшла па шляху ўмацавання сувязей з Савецкім Саюзам і аслаблення адносін з ЗША і цвёрда прытрымлівалася гэтай палітыкі да самага знікнення СССР.

Індыя мае добрасуседскія адносіны з Бутанам і Непалам; імкнецца іграць ролю рэгіянальнага гегемона (ваенная дапамога ўрадам Бангладэш, Шры-Ланкі, Мальдываў). Адносіны з Кітаем, ніжняй кропкай якіх была Інда-кітайская вайна 1962, з канца 1990-х паступова мяняюцца ў лепшы бок: у 2003 Індыя прызнала Тыбет часткай Кітая, а Кітай у 2004 прызнаў Сікім часткай Індыі. Разам з тым аналітыкамі разглядаеца верагоднасць хуткага пераносу асноўнага цяжару геапалітычнага суперніцтва Індыі і Кітая на Цэнтральную Азію.

Традыцыйна складанымі — з першых дзён існавання абедзвюх краін — застаюцца адносіны з Пакістанам. Нявырашаная спрэчка за кантроль над Кашмірам неаднаразова прыводзіла да ваенных сутыкненняў, апошні раз — у 1999, ужо ў якасці краін, якія валодаюць ядзернай зброяй (ядзерныя выпрабаванні Індыі і Пакістана, 1998). З 2001 двухбаковыя адносіны маюць выразную тэндэнцыю да паляпшэння.

У апошнія гады Індыя настойліва развівае знешнепалітычныя і знешнеэканамічныя сувязі з Еўрапейскім Саюзам, ЗША, краінамі Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. З постсавецкіх краін найбольш развітыя адносіны Індыя мае з Расіяй і Таджыкістанам.

Індыя адной з першых прызнала незалежнасць Беларусі — дыпламатычныя адносіны ўстаноўлены 17 красавіка 1992. Ужо 14 мая 1992 у Мінску было адкрыта пасольства Індыі, у 1998 у Дэлі — пасольства Беларусі. Прэзідэнт Беларусі двойчы наведваў Індыю з афіцыйнымі візітамі, падчас апошняга — у красавіку 2007 — у Нью-Дэлі была падпісана сумесная дэкларацыя, якая адлюстроўвае высокі ўзровень узаемаразумення паміж дзвюма краінамі ў палітычнай сферы і вызначае асноўныя накірункі супрацоўніцтва. Высокія бакі таксама дамовіліся павысіць аб'ём гандлёвага абароту з цяперашніх амаль 200 млн да 500 млн долараў у 2010.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Бамбейская фондавая біржа (The Bombay Stock Exchange) у Мумбаі, старэйшая ў Азіі і буйнейшая ў Індыі паводле рыначнай капіталізацыі

Індыя — 11-я эканоміка свету па памерах ВУП (4-я — паводле пакупной здольнасці), у першай дзесятцы краін свету па аб'ёме прамысловай вытворчасці, дзякуючы імкліваму росту ў апошняе дзесяцігоддзе. За гады незалежнасці краіне атрымалася істотна прасунуцца наперад па шляху эканамічнага развіцця. Была створана магутная індустрыяльная база і назапашаны навукова-тэхнічны патэнцыял, які адпавядае ў шэрагу абласцей перадавому сусветнаму ўзроўню. Хаця ўзровень жыцця насельніцтва рэзка вырас у параўнанні з сярэдзінай мінулага стагоддзя, краіна працягвае барацьбу з галечай, непісьменнасцю, экалагічнай дэградацыяй.

Фінансавы год — з 1 красавіка па 31 сакавіка.

Аб'ём ВУП за 2009/2010 фін.г. у бягучых цэнах склаў 1,243 трлн дол. ЗША (па ППЗ — 3,561 трлн дол. ЗША), аб'ём ВУП на душу насельніцтва — каля 1000 дол. (па ППЗ — каля 3.100 дол.). Прырост ВУП у 2006/2007 фін.г. — 9,4 % (2005/2006 фін.г. — 9 %), у сярэднім за апошнія два дзесяцігоддзі — 5,8 % у год, адзін з найбольш высокіх паказчыкаў у свеце.

У структуры ВУП у 2006/2007 фін.г. доля сельскагаспадарчага сектара — 18,5 %, удзельная вага галін інфраструктуры і сферы паслуг — 61,8 %, прамысловасці — 19,7 %. Інфляцыя — 5,9 %. Знешні доўг — 155 млрд дол. ЗША. Залатавалютныя рэзервы — больш 247 млрд дол. ЗША (па стане на верасень 2007). Прамыя замежныя інвестыцыі — 23 млрд дол., партфельныя — 7 млрд дол. ЗША. Індыя займае другое месца ў свеце па колькасці працоўнай сілы — 516 млн чалавек.

Асноўныя спажывецкія культуры — рыс і пшаніца. Індыя забяспечвае свае патрэбнасці ў харчаванні, хаця і на даволі нізкім узроўні — каля 250 кг на душу насельніцтва ў год. Індыя займае першае месца ў свеце па вырошчванні чаю (820 тыс. т у год) і бананаў (16,8 млн т у год), другое месца ў свеце па вырабе цукру (14 млн т у год). Індыя — другі ў свеце вытворца (77 млн т у год) і буйнейшы спажывец шоўку. Таксама Індыя займае першае месца ў свеце па колькасці крупнай рагатай жывёлы (звыш 200 млн галоў, каля 25 % сусветнага пагалоўя), першае месца па вытворчасці малака, але адно з апошніх па спажыванні мяса, што тлумачыцца рэлігійнымі поглядамі насельніцтва краіны.

У 2006/2007 фін.г. знешнегандлёвае абарачэнне Індыі дасягнула 305,9 млрд дол. ЗША, экспарт — 124,6 млрд дол. ЗША, імпарт — 181,3 млрд дол. ЗША. Доля Індыі ў сусветным знешнегандлёвым абарачэнні — меней 1 %. Асноўныя артыкулы індыйскага экспарту — сельскагаспадарчая і прамысловая сыравіна, харчовыя і тэкстыльныя тавары, каштоўныя камяні і вырабы з іх, машыны і абсталяванне, праграмнае забеспячэнне. Найбуйнейшымі гандлёвымі партнёрамі Індыі з'яўляюцца ЗША, Кітай і Еўрасаюз.

У гандлі з Беларуссю з індыйскага боку пераважаюць фармацэўтычныя прэпараты, прадукцыя і сыравіна для лёгкай прамысловасці, хімікаты, фарбы, пігменты, чай, кава, рыс. Асноўныя артыкулы беларускага экспарту ў Індыю: транспартныя сродкі, машыны, абсталяванне, інструменты, спажывецкія тавары доўгатэрміновага карыстання, інтэгральныя мікрасхемы, хімікаты, угнаенні, чорныя металы, гумовыя вырабы. Значнае месца ў двухбаковым таваразвароце займае абмен тэхналогіямі.

Узброеныя сілы[правіць | правіць зыходнік]

Трэція па колькасці ў свеце (пасля КНР і ЗША) і другія ў Азіі — 1400 тыс. чалавек. Сухапутныя войскі — 1100 тыс. чалавек; ВПС — 128 тыс. чалавек (45 эскадрыляў баявых самалётаў); ВМС — 56 тыс. чалавек (85 баявых караблёў). Вярхоўны галоўнакамандуючы — прэзідэнт Індыі.

Індыя падтрымлівае ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва з Расіяй, Ізраілем і Францыяй, ад якіх паступае большасць узбраенняў для індыйскіх узброеных сіл. Каб зменшыць залежнасць ад крытычнага імпарту Індыя развівае распрацоўкі балістычных ракет, баявых самалётаў і танкаў.

Індыя з'яўляецца ядзернай дзяржавай пасля выпрабаванняў 1974 і 1998, прытрымліваецца ядзернай палітыкі «непрымянення першымі».

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Маўзалей Тадж-Махал у Агры быў пабудаваны Шах-Джаханам у памяць аб любімай жонцы Мумтаз Махал. Ён уключаны ЮНЕСКА ў Спіс сусветнай культурнай спадчыны як «надзвычайная ўсеагульная каштоўнасць».

Індыйская культура вызначаецца высокай ступенню сінкрэтычнасці і культурнага плюралізму. Індыйская культурная традыцыя сягае ў глыбіню на 10 тысяч год, да 8000 да н.э., бесперарыўная летапісная гісторыя налічвае больш за 2,5 тысяч год. Карані індыйскай культуры ляжаць у цывілізацыі даліны Інда, у 11 стагоддзі да н.э. настае ведычны век, у якім фарміруюцца індусцкая філасофія, міфалогія, пісьмовая традыцыя, рытуалы і практыкі, такія як дхарма, карма, йога і мокша.

Індыйскія рэлігіі складаюць адзін з найбольш значных аспектаў індыйскай культуры. Галоўныя дхармічныя рэлігіі, якія зарадзіліся ў Індыі, — індуізм, будызм і джайнізм.

Традыцыйнае індыйскае грамадства характарызуецца строгай сацыяльнай іерархічнасцю. Індыйская каставая сістэма абазначае сацыяльную стратыфікацыю і сацыяльныя абмежаванні, паводле якіх сацыяльныя класы фарміруюцца з тысяч эндагамных радавых груп, што называюцца джатамі ці кастамі.

Індыйская кухня характарызуецца рэгіянальнай разнастайнасцю і выкарыстаннем складаных камбінацый траў і спецый. Аснова харчавання насельніцтва рэгіёна — рыс (асабліва на поўдні і ўсходзе) і пшаніца (пераважна на поўначы). Мноства спецый, якія сёння прымяняюцца па ўсім свеце, напрыклад чорны перац, паходзяць менавіта з Індыйскага субкантынента. Чырвоны перац (чылі), завезены ў Індыю партугальцамі, таксама шырока выкарыстоўваецца ў індыйскай кухні.

Індыйскае адзенне вар'іруецца ад рэгіёна да рэгіёна па колерах і стылях і залежыць ад розных фактараў, у т.л. ад клімата. Папулярная народная адзежа — несшытая (драпіраваная): сары ў жанчын і дхоці і лунгі ў мужчын. Індыйцы носяць і сшытую адзежу, а таксама вопратку еўрапейскага стылю.

Індыйская архітэктура — яшчэ адзін доказ разнастайнасці і багацця індыйскай культуры. Многія яе ўзоры, такія як Тадж-Махал, іншыя шэдэўры Магольскай архітэктуры, а таксама Паўднёва-індыйскай архітэктуры ўяўляюць сабой спалучэнне старажытных і розных мясцовых традыцый. Разнастайнасцю адрозніваецца і народная архітэктура Індыі.

У Індыі зарэгістравана каля 28 тыс. газет і іншых перыядычных выданняў агульным тыражом да 80 млн асобнікаў на 95 мовах. Найбольшы тыраж у прэсы на мовах хіндзі (15 млн асобн.) і англійскай (12 млн асобн.).

У краіне штодня выходзіць каля 2 тыс. газет з агульным тыражом больш 30 млн асобн. Асноўныя выданні кантралююцца нацыянальнымі манаполіямі. Найбольш вядомымі газетнымі кампаніямі з'яўляюцца: група «Таймс оф Індыя» (англійскі тыраж — 850 тыс.асобн., сямейства Ашока Джайна), «Індыан экспрэс» (540 тыс. асобн., група Гаенкі), «Хінду» (500 тыс. асобн., сямейства Кастуры), «Хіндустан таймс» (430 тыс. асобн., сямейства Дж. Д.Бірлы).

Найбуйнейшыя інфармацыйныя агенцтвы — «Прэс траст оф Індыя» (ПТІ), «Юнайтэд ньюс оф Індыя» (ЮНІ) і «Індыя прэс эйдженсі» (ІПА).

Усеіндыйскае радыё і тэлебачанне кантралююцца дзяржавай. Тэлевізійны рынак пасля 1991 лібералізаваны, сёння існуе некалькі тысяч тэлеканалаў ва ўсіх штатах Індыі, у тым ліку мноства тых жа каналаў, што і ў краінах Захаду: «Cartoon Network», «Nickelodeon», «MTV India» і інш.

Індыйская кінаіндустрыя з'яўляецца буйнейшай у свеце па колькасці здымаемых фільмаў і прадаваемых білетаў. Асноўная база індыйскай кінавытворчасці — так званы «Балівуд», група кінастудый у Мумбаі (Бамбеі), якія здымаюць фільмы на хіндзі і маратхі. Іншыя цэнтры кінаіндустрыі здымаюць таксама фільмы на бенгалі, канада, малаялам, тэлугу, тамільскай, пенджабскай мовах.

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальным відам спорту ў Індыі прызнаны хакей на траве. Індыйская зборная па хакеі на траве выйграла чэмпіянат свету 1975, заваявала 8 залатых, 1 сярэбраны і 2 бронзавых медалі на Алімпійскіх гульнях.

Найбольш папулярным відам спорту ў краіне з'яўляецца крыкет. Індыйская нацыянальная зборная займае першае месца ў сусветным рэйтынгу. Крыкет завезены ў Індыю еўрапейскімі маракамі ў 18 стагоддзі, першы клуб заснаваны ў Калькуце ў 1792, аднак індыйская зборная згуляла свой першы афіцыйны матч толькі ў 1932. У першыя паўстагоддзі Індыя значна саступала камандам Англіі і Аўстраліі, росквіт індыйскага крыкету пачаўся ў канцы 1970-х. Індыйская прэм'ер-ліга (спаборніцтва 8 клубных каманд) з'яўляецца другой у свеце спартыўнай лігай па ўзроўню аплаты ігракоў (пасля НБА): сярэдняя зарплата іграка складае 2,5 млн фунтаў.

Набірае папулярнасць тэніс, дзякуючы перамогам індыйскай каманды ў Кубку Дэвіса. Футбол найбольш папулярны ў паўночна-ўсходняй Індыі, Заходняй Бенгаліі, Гоа і Керале. Шахматы, якія з'явіліся ў Індыі, прыцягваюць у апошні час увагу шматлікіх прыхільнікаў па прычыне поспехаў індыйскіх гросмайстраў.

Найвышэйшымі ўзнагародамі Індыі за дасягненні ў спорце з'яўляюцца «Спартыўны брыльянт Раджыва Гандзі» (Rajiv Gandhi Khel Ratna) і «Узнагарода Арджуны» (Arjuna Award), а «Узнагарода Драначар'і» (Dronacharya Award) — за выдатную трэнерскую працу.

Індыя прымала ў сябе Азіяцкія гульні 1951 і 1982, Кубак свету па крыкеце 1987 і 1996 і будзе месцам правядзення Гульняў Супольнасці 2010 і Кубку свету па крыкеце 2011.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]