Інка Гарсіласа дэ ла Вега
Інка Гарсіласа дэ ла Вега | |
---|---|
Inca Garcilaso de la Vega | |
![]() Малюнак 1879 г. | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Гомес Суарэс дэ Фігероа |
Псеўданімы | el Inca Garcilaso de la Vega |
Дата нараджэння | 12 красавіка 1539[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 красавіка 1616[2][7] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Іспанія |
Бацька | Sebastián Garcilaso de la Vega y Vargas[d] |
Маці | Chimpu Ocllo[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, гісторык, перакладчык, паэт, раманіст, летапісец, дзеяч мастацтваў, мастак, празаік |
Жанр | паэт |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Інка Гарсіласа дэ ла Вега (ісп.: Inca Garcilaso de la Vega), народжаны Гомес Суарэс дэ Фігероа (ісп.: Gómez Suárez de Figueroa; 12 красавіка 1539 г., Куска — 23 красавіка 1616 г.) — іспанскі гісторык і пісьменнік родам з Перу.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям'і іспанскага канкістадора Себасцьяна Гарсіласа дэ ла Вега і перуанкі Ісабэль Суарес Чымпу Окла, роднай пляменніцы апошняга Інкі Капака, у Куска. Бацька выхоўваў сына ў іспанскай шляхетнай манеры. Дзякуючы маці ён вывучыў мову кечуа, пазнаёміўся з мінулым Таўантынсую. Пасля смерці бацькі ў 21 год пераехаў у Іспанію, дзе прыняў імя Інка Гарсіласа дэ ла Вега і пасяліўся непадалёк ад Кордавы. У 1570 г. удзельнічаў у вайне з маўрамі на поўдні Іспаніі.
Меў 2 сыноў ад розных канкубінаў. Мяркуецца, што старэйшы сын памёр у маладосці. Аднак існуе гіпотэза, што ім быў мараплавец Лопэ дэ Вега, капітан аднаго з караблёў у флоце Альвара Менданья дэ Нейра. Малодшы сын Дыега дэ Варгас дапамагаў яму ў перапісванні твораў.
Творы[правіць | правіць зыходнік]
- Historia de la Florida, упершыню апублікаваная ў 1605 г. у Лісабоне
- Comentarios Reales de los Incas у 2 частках. Першая пра імперыю інкаў была апублікавана ў 1609 г. у Лісабоне. Другая пра заваяванне Перу — пасля яго смерці ў 1617 г.
Зноскі
- ↑ Garcilaso de la Vega (chronicler) // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Garcilaso de la Vega // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 9 снежня 2018.
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118716352 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 снежня 2018.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 9 снежня 2018.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 9 снежня 2018.
- ↑ Babelio — 2007. Праверана 9 снежня 2018.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 12 красавіка
- Нарадзіліся ў 1539 годзе
- Нарадзіліся ў Іспанскай імперыі
- Памерлі 23 красавіка
- Памерлі ў 1616 годзе
- Памерлі ў Кордаве (Іспанія)
- Пахаваныя ў Кордаве (Іспанія)
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Перу
- Пісьменнікі Перу
- Пісьменнікі Іспаніі
- Іспанамоўныя пісьменнікі
- Гісторыкі Іспаніі
- Гісторыкі Перу