Інсбрукскі ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Інсбрукскі ўніверсітэт
ням.: Universität Innsbruck
Universitaet-innsbruck-logo-rgb-farbe.png
Hauptgebaeude uni innsbruck.jpg
Арыгінальная назва ням.: Universität Innsbruck
Міжнародная назва англ.: University of Innsbruck
Заснаваны 1669
Рэктар Tilmann Märk[d][1]
Студэнты 28 278[2]
Размяшчэнне Інсбрук
Сайт uibk.ac.at
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Інсбрукскі ўніверсітэт (ням.: Universität Innsbruck) — аўстрыйская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Інсбрук.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1562 годзе ў Інсбруку езуітамі была пабудавана гімназія. Імператар Леапольд I заснаваў 15 кастрычніка 1669 года ўніверсітэт з чатырма факультэтамі, у тым ліку юрыдычным і медыцынскім. 29 лістапада 1781 года Іосіф II аднавіў вучэльню, у 1826 годзе імператар Франц II аднавіў Інсбрукскі ўніверсітэт. Таму ў гонар абодвух бацькоў-заснавальнікаў, Інсбрукскі універсітэт атрымаў назву - Інсбрукскі ўніверсітэт Леапольда і Франца.

Падчас аншюсу ў сакавіку 1941 года па прапанове тагачаснага рэктара Раймунда фон Клебельсберга ўніверсітэт быў перайменаваны ў Нямецкі альпійскі ўніверсітэт. Праціўнікі нацыянал-сацыялістаў былі адхіленыя ад працы і выключаныя з навуковай дзейнасці. У 1945 годзе ўніверсітэт быў зноў адкрыты пасля заканчэння Другой сусветнай вайны пад назвай Інсбрукскі універсітэт.

Другая палова ХХ стагоддзя прынесла ўніверсітэту дадатковыя поспехі ў развіцці: у 1969 годзе быў адкрыты факультэт будаўнічай інжынерыі і архітэктуры, а ў 1976 годзе - гуманітарны і сацыяльна-эканамічны факультэты, якія выйшлі з факультэтаў юрыдычных і дзяржаўных навук. у 2004 годзе медыцынская школа была выдзелена ў асобную ВНУ, у 2012 годзе была заснавана педагагічная школа, якая ў 2018 годзе была перайменаваная ў факультэт падрыхтоўкі настаўнікаў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]