Перайсці да зместу

Інстытут БелНДІБ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Інстытут БелНДІБ»
Міжнародная назва Institute BelNIIS
Заснаваны 1957
Размяшчэнне Беларусь Мінск, Брэст
Юрыдычны адрас Мінск, Першамайскі раён, вул. Ф. Скарыны, 15Б
Сайт belniis.by

«Інстытут БелНДІБ» — беларускі навукова-даследчы інстытут будаўніцтва, заснаваны ў 1957 году ў Мінску.

Уключае філіял — «Навукова-тэхнічны цэнтр» (г. Брэст, вул. Маскоўская, 267/2) [1].

Член Рэспубліканскага саюза будаўнікоў[2].

Падстава для інстытута была заснавана 2 снежня 1944 году ў складзе Аддзялення тэхнічных навук АН БССР на правах Сектара па навуковых праблемах будаўніцтва і архітэктуры. З 2-й паловы 1940-х гг. — Аддзел будаўніцтва і архітэктуры АН БССР.

  • З 1957 па 1963 год — Інстытут будаўніцтва і архітэктуры АН БССР, які ўяўляў сабой комплексны навукова-даследчы інстытут, які распрацоўваў горадабудаўнічыя, архітэктурна-будаўнічыя, цеплафізічныя і акустычныя праблемы індустрыяльнага жыллёвага, прамысловага і сельскагаспадарчага будаўніцтва [3], [4].
  • З 1963 па 1988 год — Інстытут будаўніцтва і архітэктуры Дзяржаўнага камітэта БССР па справах будаўніцтва (Дзяржбуд БССР), на базе якога супольна з праектнымі арганізацыямі былі створаны БелНДІПгорадабудаўніцтва, БелНДІПдзіпрасельбуд, БелНДІАКБ (прым. арганізацыі і кіраванні будаўніцтвам).
  • З 1988 па 1991 год — Беларускі навукова-даследчы інстытут будаўніцтва НПТА «Белбуднавука», аб’яднаў ІБіА, БелНДІАКБ і доследны завод.
  • З 1991 па 1994 год — Беларускі навукова-даследчы інстытут будаўніцтва Дзяржбуда Рэспублікі Беларусь.
  • З 1994 па 2006 год — Беларускі навукова-даследчы інстытут будаўніцтва Мінбудархітэктуры Рэспублікі Беларусь.
  • З 2006 году — РУП «Інстытут БелНДІБ» (Навукова-даследчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па будаўніцтву «Інстытут БелНДІБ»).

Выдавецкая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

З 2007 году інстытут выдае штогадовы зборнік навуковых працаў «Праблемы сучаснага бетону і жалезабетону» [5].

  1. Філіял РУП "Інстытут БелНДІБ" — Навукова-тэхнічны цэнтар
  2. Список членов Республиканского Союза Строителей Республики Беларусь. belss.by. Праверана 30 жніўня 2025.
  3. Пра Інстытут БелНДІБ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2020. Праверана 26 ліпеня 2020.
  4. Потенциал БелНИИС – ресурс благополучия строительной отрасли(руск.)
  5. А зборніке "Праблемы сучаснага бэтону і жалезабэтону" Архівавана 26 ліпеня 2020. (руск.)