Перайсці да зместу

Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі
Заснаваны 1974
Сайт iboch.bas-net.by/rus/ind…

Інстытут біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі заснаваны ў студзені 1974 года на аснове Аддзела біяарганічнай хіміі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі (створанага ў 1972 годзе).[1] Знаходзіцца на вуліцы акадэміка В. Ф. Купрэвіча, 5.

Асноўныя кірункі навуковых даследаванняў

[правіць | правіць зыходнік]
  • хімія і біялагічнае дзеянне прыродных біяпалімераў і нізкамалекулярных біярэгулятараў;
  • метады імунахімічнага і біясенсорнага аналізу для ацэнкі функцыянаььнага стану рэпрадуктыўнай, імуннай і іншых сістэм арганізму чалавека;
  • новыя біятэхналогіі (у т.л. геннаінжынерныя) атрымання біялагічна важных злучэнняў

Навуковыя распрацоўкі

[правіць | правіць зыходнік]

Распрацаваны шэраг лекавых прэпаратаў для лячэння рассеянага склерозу, язвы страўніка, лекавыя сродкі супрацьлейкознага і супрацьпухліннага характару; экалагічна бяспечныя і эфектыўныя інсектыцыды, гербіцыды для сельскай гаспадаркі; высокаэфектыўныя стымулятары росту раслін і адаптагены; сродкі павышэння прадукцыйнасці і паляпшэння якасці сельскагаспадарчых культур. Распрацаваныя ў інстытуце метады імунахімічнага мікрааналізу, неабходнага для дыягностыкі і прафілактыкі разнастайных захворванняў, укаранёны ў практыку медычынскіх устаноў рэспублікі.

Будова Інстытута на 01.06.2025

[правіць | правіць зыходнік]
  • Лабараторыя хіміі нуклеатыдаў і полінуклеатыдаў
  • Лабараторыя хіміі стэроідаў
  • Лабараторыя хіміі простагландзінаў
  • Сектар фітабіявыпрабаванняў
  • Лабараторыя фізіка-хімічных метадаў даследавання
  • Ларабаторыя хіміі ліпідаў
  • Лабараторыя бялковай інжынерыі
  • Лабараторыя хіміі бялковых гармонаў
  • Лабараторыя бялковай інжынерыі
  • Лабараторыя малекулярнай дыягностыкі і біятэхналогіі
  • Лабараторыя прыкладной біяхіміі
  • Лабараторыя прыкладной энзімалогіі
  • Навукова-вытворчы цэнтр «Хімфармсінтэз»
  • Аддзел фармакалогіі і фармацыі
    • Лабараторыя таксікалогіі
    • Лабараторыя фармакалагічных даследаванняў

Дырэктары інстытута ў розныя гады

[правіць | правіць зыходнік]