Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі
| Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі | |
|---|---|
| | |
| | |
| Заснаваны | 1973 |
| Сайт | ibp.org.by/be/ (бел.) |
Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі быў утвораны ў 1973 годзе. Адміністрацыя і большасць лабараторый знаходзяцца на вуліцы Акадэмічная, 27.
Гісторыя інстытута
[правіць | правіць зыходнік]У 1931 годзе быў створаны Інстытут біялагічных навук (Пастанова Прэзідыума Беларускай акадэміі навук ад 29 сакавіка 1931 года)
У 1957 годзе з Інстытута біялогіі ў якасці самастойнага навукова-даследчага падраздзялення з падначаленнем Прэзідыуму АН БССР вылучылася лабараторыя АН БССР. Узначаліў лабараторыю кандыдат хімічных навук Аляксандр Аркадзевіч Шлык.
У 1963 годзе на базе лабараторыі біяфізікі і ізатопаў створаны Інстытут фотабіялогіі (Пастанова Савета Міністраў Беларускай ССР ад 29 снежня 1972 года № 369 і Загад Прэзідыума АН БССР ад 4 студзеня 1973 года).[1] Узначаліў інстытут прафесар Аляксандр Аркадзевіч Шлык.
У 2004 годзе пераўтвораны ў Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі.
Напрамкі навуковай дзейнасці
[правіць | правіць зыходнік]- Клетачная біялогія і інжынерыя
- Імуналогія чалавека, жывёл і раслін
- Медыцынскія клеткавыя тэхналогіі
- Малекулярная, мембранная і клетачная біяфізіка
Вынікі даследаванняў
[правіць | правіць зыходнік]- атрыманы фундаментальныя даныя пра будову і функцыянаванне сістэмы фотасінтэзу хларафілу, фарміраванне фотасінтэтычнага апарату на розных узроўнях арганізацыі і малекулярна-мембранных механізмаў фотарэгулятарных працэсаў у раслінах, пра структурную лабільнасць біялагічных мембран і іх ролю ў працэсах трансфармацыі энергіі і рэгуляцыі іоннага транспарту ў клетках
- раскрыта прырода люмінесцэнцыі бялкоў і створаны люмінесцэнтныя метады аналізу (Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 1992)
- распрацаваны шэраг экспрэс-метадаў фотадыягаостыкі захворванняў
Навуковыя падраздзяленні
[правіць | правіць зыходнік]- Лабараторыя імуналогіі і клетачнай біяфізікі
- Лабараторыя малекулярнай біялогіі і біятэхналогіі клетак
- Сектар малекулярнага мадэлявання і біяінфарматыкі
- Аддзяленне клетачнай тэрапіі
- Аддзел біятэхналогіі фотатрофных арганізмаў
- Лабараторыя прыкладной біяфізікі і біяхіміі
- Лабараторыя біяфізікі і біяхіміі расліннай клеткі
- Навукова-даследчы аддзел медыцынскіх біятэхналогій
- Лабараторыя медыцынскай біяфізікі
- Лабараторыя нанабіятэхналогій
- Рэспубліканскі навукова-медыцынскі цэнтр «Клетачныя тэхналогіі»
- Цэнтр імуналогіі і алергалогіі
- Цэнтр эксперыментальнай і прыкладной вірусалогіі
- Навукова-вытворчы сектар
- Сектар навукова-арганізацыйнага суправаджэння праграм
Дырэктары інстытута ў розныя гады
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Аркадзевіч Шлык (1973—1984)
- Ігар Дзмітрыевіч Валатоўскі (1984—2010)
- Людміла Вячаславаўна Дубоўская (2010—2018)
- Андрэй Яўгенавіч Ганчароў (з 2018)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Інстытут фотабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 274. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Постановление № 369 Совета Министров БССР от 29 декабря 1972 г. «Об организации Института фотобиологии Академии наук БССР»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2024. Праверана 3 чэрвеня 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Архівавана 21 красавіка 2021.