Інстытут біяхіміі імя А. У. Паладзіна НАН Украіны
Інстытут біяхіміі імя А. У. Паладзіна Нацыянальнай акадэміі навук Украіны | |
---|---|
| |
Міжнародная назва | Palladin Institute of Biochemistry of the National Academy of Sciences of Ukraine |
Дата заснавання | 1925 |
Дырэктар | Сяргей Васілевіч Камісаранка |
Юрыдычны адрас |
![]() вул. Леантовіча, 9 |
Сайт | biochemistry.org.ua/inde… |
![]() |
Інстытут біяхіміі імя А. У. Паладзіна НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення біяхіміі, фізіялогіі і малекулярнай біялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне структуры, фізіка-хімічных уласцівасцей і біялагічных функцый складаных бялковых і надмалекулярных сістэм; вывучэння малекулярнай арганізацыі метабалічных працэсаў і механізмаў іх рэгулявання біялагічна актыўнымі рэчывамі; распрацоўкі біятэхналогій і нанабіятэхналогій для медыцыны, сельскай гаспадаркі, экалогіі і прамысловасці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Быў заснаваны ў Харкаве ў 1925 годзе па ініцыятыве прафесара (пасля акадэміка) Аляксандра Уладзіміравіча Паладзіна як Украінскі біяхімічны інстытут Народнага Камісарыята Асветы УССР (пратакол № 44 пасяджэння Прэзідыума Укрнавукі ад 10 кастрычніка 1925 года).
У снежні 1931 года быў пераведзены ў Кіеў і ўключаны ў склад Акадэміі навук УССР пад назвай Інстытут біяхіміі АН УССР.
Навуковыя школы
[правіць | правіць зыходнік]- біяхіміі нервовай сістэмы
- біяхіміі цягліц
- біяхіміі вітамінаў і каферментаў
- рэгуляцыі метабалізму, біясінтэзу і біялагічных уласцівасцей бялкоў і ліпідаў
- структуры і функцый бялку
- біялогіі ферментаў
- біяхіміі імунітэту
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Аддзел нейрахіміі
- Аддзел біяхіміі цягліц
- Аддзел структуры і функцыі бялкоў
- Аддзел біяхіміі вітамінаў і каферментаў
- Аддзел хіміі і біяхіміі ферментаў
- Аддзел малекулярнай імуналогіі
- Аддзел рэгуляцыі абмену рэчываў
- Аддзел біяхіміі ліпідаў
- Аддзел малекулярнай біялогіі
- Аддзел клеткавых сігнальных механізмаў
- Аддзел навукова-тэхнічнай інфармацыі