Перайсці да зместу

Інстытут гідрамеханікі НАН Украіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інстытут гідрамеханікі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны
Міжнародная назва Institute of Hydromechanics of the National Academy of Sciences of Ukraine
Дата заснавання 1926
Дырэктар Віктар Цімафеевіч Грынчэнка
Юрыдычны адрас  Украіна, 03057 Кіеў,
вул. Марыі Капніст, 8/4
Сайт hydromech.com.ua

Інстытут гідрамеханікі НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення механікі і машыназнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне гідрамеханікі.

Гісторыя інстытута бярэ пачатак у 1926 годзе, калі на базе кафедры гідрагеалогіі Кіеўскага політэхнічнага інстытута быў арганізавані Навукова-даследчы інстытут воднай гаспадаркі Украіны ў сістэме кіравання воднай гаспадаркі пры Савеце Народных Камісараў УССР. У 1936 годзе Інстытут перададзены ў Акадэмію навук УССР. У 1938 годзе ён рэарганізаваны ў Інстытут гідралогіі АН УССР, у 1944 годзе — у Інстытут гідралогіі і гідратэхнікі АН УССР, а ў 1964 годзе — у Інстытут гідрамеханікі АН УССР.

  • Аддзел тэхнічнай гідрамеханікі
  • Аддзел гідрадынамічнай акустыкі
  • Аддзел мадэлявання гідратэрмічных працэсаў
  • Аддзел гідрадынамікі хвалевых працэсаў
  • Аддзел гідрабіёнікі і кіравання прыгранічным слоем
  • Аддзел прыкладной гідрадынамікі
  • Аддзел інфармацыйных сістэм у гідрамеханіцы і экалогіі
  • Аддзел гідрадынамікі гідратэхнічных збудаванняў
  • Аддзел плыняў з вольнымі межамі
  • Аддзел дынамікі пругкіх сістэм у вадкасці
  • Аддзел віхравога руху
  • Аддзел стратыфікаваных плыняў
  • Навукова-даследчая лабараторыя праблем сейсмічнай бяспекі ад тэхналагічных выбухаў
  • Спецыяльнае канструктарскае бюро
  • Доследны басейн
  • Гідрастэнд