Інстытут гісторыі Украіны НАН Украіны
Выгляд
Інстытут гісторыі Украіны Нацыянальнай акадэміі навук Украіны | |
---|---|
Міжнародная назва | Institute of History of Ukraine of the National Academy of Sciences of Ukraine |
Дата заснавання | 1936 |
Дырэктар | Валерый Андрэевіч Смолій |
Юрыдычны адрас |
Украіна, 01001 Кіеў, вул. Міхаіла Грушэўскага, 4 |
Сайт | history.org.ua/uk/ |
Інстытут гісторыі Украіны НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення гісторыі, філасофіі і права Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне гісторыі Украіны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Інстытут быў створаны ў 1936 годзе як Інстытут гісторыі Украіны АН УССР. З 1953 г. — Інстытут гісторыі АН УССР, з 1990 г. — Інстытут гісторыі Украіны АН УССР (з 1991 г. — АН Украіны; з 1994 г. — НАН Украіны).
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Аддзел гісторыі Украіны сярэдніх вякоў і ранняга Новага часу
- Сектар даследаванняў гісторыі Кіеўскай Русі
- Сектар сацыяльнай гісторыі
- Аддзел гісторыі Украіны ХІХ — пачатку ХХ ст.
- Аддзел гісторыі Украінскай рэвалюцыі (1917—1921)
- Аддзел гісторыі Украіны 20-30-х гадоў ХХ ст.
- Аддзел ваенна-гістарычных даследаванняў
- Сектар найноўшай гісторыі і палітыкі
- Аддзел гісторыі Украіны другой паловы ХХ ст.
- Цэнтр даследаванняў гісторыка-культурнай спадчыны Украіны
- Аддзел гісторыі міжнародных адносін і знешняй палітыкі Украіны
- Аддзел ўкраінскай гістарыяграфіі
- Аддзел спецыяльных галін гістарычнай навукі і электронных інфармацыйных рэсурсаў
- Сектар генеалагічных і геральдычных даследаванняў
- Аддзел гістарычнай рэгіяналістыкі
- Аддзел гісторыі дзяржаўнага тэрору савецкага часу
- Аддзел навукова-тэхнічнай інфармацыі