Інстытут дзяржавы і права НАН Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Інстытут дзяржавы і права НАН Беларусі - адзіная профільная арганізацыя акадэмічнай навукі Беларусі ў галіне права і прававых даследаванняў. Пад сучаснай назвай Інстытут існаваў з 1999 па 2007 г., аднак інстытуцыяналізацыя юрыдычнай навукі ў Акадэміі адбылася нашмат раней і прайшла некалькі этапаў.

Гісторыя Інстытута[правіць | правіць зыходнік]

29 сакавіка 1931 у Беларускай акадэміі навук пастановай Прэзідыўма Акадэміі адначасова с шэрагам іншых інстытутаў быў арганізаваны Інстытут савецкага будаўніцтва і права. У 1935 г. пасля далучэння да Інстытута філасофіі ператвораны ў Інстытут філасофіі, савецкага будаўніцтва і права. У 1936 Інстытут філасофіі, савецкага будаўніцтва і права ўвайшоў у склад Аддзялення грамадскіх навук АН БССР. У сакавіку 1938 г. у выніку сталінскіх рэпрэсій ліквідаваны. Інстытут філасофіі і права адноўлены 1 ліпеня 1947 г. У 1958 г. сектар дзяржавы і права аддзелены і ператвораны ў Аддзел прававых навук АН БССР, а Інстытут філасофіі і права перайменаваны ў Інстытут філасофіі. У 1965 г. у выніку ўключэння аддзела прававых навук інстытут зноў называецца Інстытут філасофіі і права. Пастановай Прэзідыўма НАН Беларусі № 66 ад 9 ліпеня 1999 г. на базе Інстытута філасофіі і права НАН Беларусі былі створаны два самастойныя інстытуты - Інстытут філасофіі і Інстытут дзяржавы і права. Новаствораны Інстытут увайшоў у склад Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі.

Найбольш вядомыя дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • распрацоўка шэрагу законапраектаў, у т.л. законаў аб культуры, ахове здароўя, сродках масавай інфармацыі;
  • комплексная навуковая экспертыза праекту Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. (са змяненнямі і дапаўненнямі ад 24.11.1996 г. і 17.10.2004 г.), праектаў законаў "Аб радыяцыйнай бяспецы", "Аб ахове і выкарыстанні жывёльнага свету", "Аб навуковай дзейнасці", "Аб Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь", "Аб банкруцтве", "Аб сумесных домаўладаннях";
  • абгрунтавана неабходнасць структурнай перабудовы вышэйшых органаў выканаўчай улады;
  • абгрунтавана прапанова аб уніфікацыі працэдуры прыняцця законаў у рэгламентах Палаты прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі Нацыянальнаха сходу Рэспублікі Беларусь;
  • даследаваны пытанні прававога рэгулявання дзейнасці сельскагаспадарчых вытворчых аб'яднанняў розных форм уласнасці;
  • выяўлены фактары, якія вызначаюць дынаміку развіцця прававой дзяржаўнасці ў Беларусі;
  • вывучаны і прааналізаваны прычыны і абставіны дэлегавання Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь заканадаўчых паўнамоцтваў Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь на выданне дэкрэтаў, якія маюць сілу закона;
  • даследаваны крытэрыі і абгрунтаванне нарматворчасці міністэрстваў;
  • даследаваны фактары, якія абумоўліваюць выкарыстанне праграмна-мэтавага кіравання.

Дырэктары Інстытута ў розныя гады[правіць | правіць зыходнік]

Структура Інстытута па стане на 01.05.2007[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя навукоўцы[правіць | правіць зыходнік]

Рэарганізацыя[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 снежня 2007 №630 быў створаны Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь на базе Нацыянальнага цэнтра законапраектнай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Белаурсь шляхам далучэння да яго дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут дзяржавы і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі". Згодна п.12 Палажэння аб Цэнтры ў складзе апошняга існуе Інстытут прававых даследаванняў без правоў юрыдычнай асобы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Краткий отчет о деятельности Академии наук Беларуси в 1992-1996 годах. - Мн., 1997.
  • Справаздача аб дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 1999 годзе. - Мн., 2000.
  • Справаздача аб дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2001 годзе. - Мн., 2002.
  • Отчет о предварительных итогах деятельности Национальной академии наук Беларуси в 2004 года. - Мн., 2005.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]