Перайсці да зместу

Інстытут дзяржавы і права імя У. М. Карэцкага НАН Украіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інстытут дзяржавы і права імя У. М. Карэцкага Нацыянальнай акадэміі навук Украіны
Міжнародная назва V. M. Koretsky Institute of State and Law of the National Academy of Sciences of Ukraine
Дата заснавання 1949
Дырэктар Аляксандр Васілевіч Скрыпнюк
Юрыдычны адрас  Украіна, 01001 Кіеў,
Трохсвяціцельская вул., 4
Сайт idpnan.org.ua

Інстытут дзяржавы і права імя У. М. Карэцкага НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення гісторыі, філасофіі і права Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне правазнаўства.

Быў створаны пастановай Савета Міністраў УССР 6 мая 1949 года нумар 1091, у адпаведнасці з якой у складзе АН УССР быў утвораны 13 мая Сектар дзяржавы і права. Асноўнымі напрамкамі дзейнасці сектара былі: гісторыя дзяржавы і правы УССР; міжнароднае права, перш за ўсё праблемы, звязаныя з дзейнасцю УССР як краіны-члена ААН і суб’екта міжнароднага права; пытанні дзяржаўнага права краін народнай дэмакратыі.

Праз дваццаць гадоў, 2 чэрвеня 1969 г. Савет Міністраў УССР прыняў пастанову № 360 «Аб стварэнні Інстытута дзяржавы і права Акадэміі навук УССР» на базе Сектара. Згодна з пастановай галоўнымі задачамі інстытута былі вызначаны: распрацоўка метадалагічных праблем прававой навукі, правядзенне навуковых даследаванняў у галіне дзяржаўна-прававога будаўніцтва, укараненне вынікаў гэтых даследаванняў у практыку.

15 лютага 1990 года Савет міністраў УССР сваёй Пастановай № 36 прысвоіў Інстытуту дзяржавы і права АН Украіны імя У. М. Карэцкага.

  • Аддзел тэорыі дзяржавы і права
  • Аддзел праблем дзяржаўнага кіравання і адміністрацыйнага права
  • Аддзел канстытуцыйнага права і мясцовага самакіравання
  • Аддзел праблем аграрнага, зямельнага, экалагічнага і касмічнага права
  • аддзел праблем крымінальнага права, крыміналогіі і судаводства
  • Аддзел міжнароднага права і параўнальнага правазнаўства
  • Аддзел прававых праблем паліталогіі
  • Аддзел праблем грамадзянскага, працоўнага і гаспадарчага права
  • Аддзел гісторыка-прававых даследаванняў
  • Цэнтр энцыклапедычнага правазнаўства
  • Цэнтр тэарэтычных праблем праватворчасці
  • Цэнтр энергетычнага і ядзернага права
  • Цэнтр банкаўскага права
  • Цэнтр мясцовага самакіравання
  • Міжнародны цэнтр прававых праблем інтэлектуальнай уласнасці
  • Міжнародны цэнтр касмічнага права
  • Цэнтр прававых праблем гендарнай палітыкі