Інстытут заалогіі імя І. І. Шмальгаўзена НАН Украіны
Інстытут заалогіі імя І. І. Шмальгаўзена Нацыянальнай акадэміі навук Украіны | |
---|---|
Міжнародная назва | I. I. Schmalhausen Institute of Zoology of the National Academy of Sciences of Ukraine |
Дата заснавання | 1930 |
Дырэктар | Віталь Аляксандравіч Харчанка |
Юрыдычны адрас |
Украіна, 01054 Кіеў, вул. Багдана Хмяльніцкага, 15 |
Сайт | izan.kiev.ua |
Інстытут батанікі імя М. Р. Халоднага НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення агульнай біялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне сістэматыкі, распаўсюджвання, эвалюцыйнай біялогіі, марфалогіі, паводзін і экалогіі жывёл, тэрыялогіі, арніталогіі, герпеталогіі, іхтыялогіі, энтамалогіі, акаралогіі, арахналогіі, карцыналогіі, малакалогіі, гельмінталогіі, пратысталогіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]1 жніўня 1930 г. СНК УССР зацвердзіў пастанову Наркамасветы УССР аб стварэнні Заалага-біялагічнага інстытута ў Кіеве з філіяламі ў Харкаве і Адэсе на базе Заалагічнага музея, Біялагічнага інстытута імя Ф. Амельчанкі Усеўкраінскай акадэміі навук, Дняпроўскай біялагічнай станцыя Усеўкраінскай акадэміі навук (Кіеў), Прыморскай біялагічнай станцыі Усеўкраінскай акадэміі навук (Адэса), кафедр Кіеўскага, Харкаўскага і Адэскага ўніверсітэтаў. З 1939 года ўстанова атрымала назву Інстытут заалогіі АН УССР. У 1981 годзе імя першага дырэктара І. І. Шмальгаўзена было дададзена да назвы Інстытута заалогіі (паводле пастановы № 2 Савета Міністраў УССР ад 6 студзеня 1981 г.).
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Аддзел фаўны і сістэматыкі беспазваночных жывёл
- Аддзел энтамалогіі і навуковых фондаў
- Лабараторыя навуковых фондавых калекцый
- Аддзел акаралогіі
- Аддзел эвалюцыйна-генетычных асноў сістэматыкі
- Аддзел маніторынгу і аховы жывёльнага свету
- Лабараторыя маніторынгу балот Азова-Чарнаморскага рэгіёну
- Лабараторыя папуляцыйнай экалогіі
- Аддзел фаўны і сістэматыкі пазваночных жывёл
- Лабараторыя арніталогіі Паўднёвай Украіны
- Аддзел сістэматыкі энтамафагаў і экалагічных асноў біяметадаў
- Аддзел паразіталогіі
- Аддзел эвалюцыйнай марфалогіі