Інстытут калоіднай хіміі і хіміі вады імя А. У. Думанскага НАН Украіны
Выгляд
| Інстытут калоіднай хіміі і хіміі вады імя А. У. Думанскага Нацыянальнай акадэміі навук Украіны | |
|---|---|
| | |
| Міжнародная назва | A. V. Dumansky Institute of Colloid and Water Chemistry of the National Academy of Sciences of Ukraine |
| Дата заснавання | 1968 |
| Дырэктар | Уладзіслаў Уладзіміравіч Ганчарук |
| Юрыдычны адрас |
бульвар Акадэміка Вярнадскага, 42 |
| Сайт | iccwc.org.ua |
Інстытут калоіднай хіміі і хіміі вады імя А. У. Думанскага НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне хіміі, фізікі і біялогіі вады; найноўшых тэхналогій водаачысткі і водападрыхтоўкі; асноў калоіднай хіміі і нанахіміі, паверхневых і электракінетычных з’яў, калоіднай хіміі біялагічных сістэм, фізіка-хімічнай механікі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1968 годзе на базе сектараў хіміі вады і калоіднай хіміі Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі АН УССР быў створаны Інстытут калоіднай хіміі і хіміі вады АН УССР. У 1980 годзе прысвоена імя заснавальніка калоіднай хіміі Украіны і Расіі, акадэміка АН УССР, члена-карэспандэнта АН СССР А. У. Думанскага.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Аддзел хіміі, фізікі і біялогіі вады
- Аддзел фізіка-хімічнай механікі дысперсных сістэм
- Аддзел аналітычнай і радыяхіміі
- Аддзел сорбцыі і біялогіі ачысткі вады
- Аддзел электрахіміі і адсорбцыі на мінеральных сарбентах