Інстытут кіравання і прадпрымальніцтва
Jump to navigation
Jump to search
Інстытут кіравання і прадпрымальніцтва (ІКП) — беларуская прыватная установа вышэйшай адукацыі, якая знаходзіцца ў Мінску на вул. Славінскага, дом 1/3. На 2017 г. рэктарам з'яўляецца Юрый Іванавіч Міксюк[1].
Асноўныя дасягненні і структура[правіць | правіць зыходнік]
Заснаваны ў 1993 г. Падрыхтаваў больш за 20 тыс. юрыстаў і эканамістаў. У 2001 г. пры ІКП пачала дзейнічаць аспірантура, а з 2009 — магістратура[2]. Як мінімум двойчы пра Інстутут рабілі рэпартажы СМІ[3][4].
У Інстытуце дзейнічаюць 3 факультэты — эканамічны, юрыдычны і, з 2013 г., факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі. Рыхтуюць навучэнцаў такіх спецыяльнасцяў як: «Менеджмент», «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве», «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт», «Фінансы і крэдыт», «Сусветная эканоміка», «Правазнаўства[5]».
Зноскі
- ↑ Контакты//Официальный сайт ИУП
- ↑ Паводле звестак старонкі История института//Официальный сайт ИУП
- ↑ Частный институт управления и предпринимательства//Белта
- ↑ Александр Семешко, ректор УО «Частный институт управления и предпринимательства» на СТВ//СТВ
- ↑ Паводле звестак старонкі История института//Официальный сайт ИУП
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт Інстытута (рус.)
- Старонка ІКП на сайце kudapostupat.by (рус.)
- Старонка ІКП на Адукар (рус.)