Інстытут літаратуры імя Т. Р. Шаўчэнкі НАН Украіны
Інстытут літаратуры імя Т. Р. Шаўчэнкі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны | |
---|---|
Міжнародная назва | Shevchenko Institute of Literature of the National Academy of Sciences of Ukraine |
Дата заснавання | 1926 |
Дырэктар | Мікола Рыгоравіч Жулінскі |
Юрыдычны адрас |
Украіна, 01001 Кіеў, вул. Міхаіла Грушэўскага, 4 |
Сайт | ilnan.gov.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Інстытут літаратуры імя Т. Р. Шаўчэнкі НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення літаратуры, мовы і мастацтвазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне ўсебаковага вывучэння ўкраінскай і сусветнай літаратуры, распрацоўкі тэарэтычных і метадалагічных праблем, захавання і вывучэння рукапіснай спадчыны ўкраінскіх пісьменнікаў, а таксама падрыхтоўкі фундаментальных даследаванняў тэарэтычнага і гісторыка-літаратурнага плана, падручнікаў, дапаможнікаў, энцыклапедый, паказальнікаў, бібліяграфічнай і іншай даведачнай літаратуры, падрыхтоўкі навуковых кадраў, каардынацыі даследаванняў у галіне літаратуразнаўства, збору і належнага захоўвання рукапіснай спадчыны ўкраінскіх пісьменнікаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Створаны ў 1926 годзе ў Харкаве як Інстытут Тараса Шаўчэнкі ў сістэме Народнага камісарыята асветы Украінскай ССР. З 1936 г. у сістэме АН УССР (цяпер Нацыянальная акадэмія навук Украіны). З 1952 г. Інстытут літаратуры імя Т. Р. Шаўчэнкі.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Аддзел шаўчэнказнаўства
- Аддзел рукапісных фондаў і тэксталогіі
- Аддзел старажытнай украінскай літаратуры
- Аддзел класічнай украінскай літаратуры
- Аддзел украінскай літаратуры ХХ стагоддзя і сучаснага літаратурнага працэсу
- Аддзел тэорыі літаратуры і літаратурнай крытыкі
- Аддзел кампаратывістыкі
- Аддзел замежных і славянскіх літаратур
- Аддзел замежнай украіністыкі
- Навукова-інфармацыйны аддзел
- Цэнтр амерыканістыкі
- Цэнтр даследавання літаратуры фэнтэзі
- Цэнтр даследавання праблематыкі ўкраінскага шасцідзясятніцтва
- Цэнтр даследавання жыцця і творчасці Панцеляймона Куліша