Інстытут малекулярнай і атамнай фізікі НАН Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інстытут малекулярнай і атамнай фізікі {НАН Беларусі
(ІМАФ НАНБ)
Міжнародная назва Institute of Molecular and Atomic Physics, NASB
Заснаваны 1992
Размяшчэнне Беларусь Мінск
Юрыдычны адрас г. Мінск, пр-т Ф. Скарыны, 70
Сайт imaph.bas-net.by

Інстытут малекулярнай і атамнай фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (ІМАФ НАНБ) быў утвораны ў 1992 годзе на аснове дзесяці лабараторый Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі, якія спецыялізаваліся галоўным чынам у вобласці спектраскапіі і фізікі плазмы. У 2007 годзе ІМАФ быў расфарміраваны, а ягоныя лабараторыі і аддзелы ўвайшлі ў склад Інстытута фізікі.

Навуковыя кірункі[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнымі кірункамі навуковай дзейнасці інстытута з’яўляліся:

  • вывучэнне будовы і ўласцівасцей рэчыва аптычнымі метадамі
  • спектраскапія рэчываў у газавай і кандэнсаванай фазах
  • даследаванне хуткацечных малекулярных і міжмалекулярных працэсаў
  • фізіка нанапамерных структур
  • распрацоўзка медатаў кіравання параметрамі генеруемага выпраменьвання
  • фізіка і дыягностыка плазмы
  • вывучэнне ўзаемадзеяння канцэнтраваных патокаў энергіі з рэчывам
  • аналітычнае і навуковае прыборабудаванне

Структура на 2005 год[правіць | правіць зыходнік]

Лабараторыі[правіць | правіць зыходнік]

  • аналітычнай спектраскапіі
  • фізікі інфрачырвоных прамянёў
    • сектар электроннай спектраскапіі і оптыкі
  • лазернай дыягностыкі плазмы
  • лазернай спектраскапіі
  • люмінесцэнцыі
  • фізікі газавага разраду
  • фатонікі малекул
  • фізікі плазмавых працэсаў
  • фізікі плазмавых паскаральнікаў
  • радыяцыйнай плазмадынамікі
  • спектраскапіі свабодных малекул
    • сектар малекулярнай кінетыкі
  • аддзел аўтаматызаваных спектраскапічных вымярэнняў

Дырэктары інстытута ў розныя гады[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Национальная академия наук Беларуси: 1929—1999 / Под научн. ред. Н. А. Борисевича, А. П. Войтовича. — Минск: Беларуская навука, 1998. — 252 с. ISBN 985-08-0278-2

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]