Інстытут меліярацыі НАН Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Інстытут меліярацыі НАН Беларусі
!Уваход у Інстытут мэліярацыі (Менск, 2019 г.).jpg
Заснаваны 1910
Сайт niimel.by

Інстытут меліярацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі быў утвораны ў 1910 годзе і ўваходзіць у склад навукова- практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробству. Знаходзіцца на вуліцы Някрасава, 39-2.

Кірункі дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Распрацоўка высокаэфектыўных энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій і канструктыўных рашэнняў для будаўніцтва, эксплуатацыі, рамонту і рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, кіраванні водна-паветраным рэжымам меліяраваных земляў.
  • Мадэляванне і комплексны маніторынг меліяраваных тэрыторый і навакольнага асяроддзяі з выкарыстаннем сучасных спосабаў дыягностыкі, кампутарных тэхналогій геаінфармацыйных сістэм і баз дадзеных для інфармацыйнага забеспячэння падтрымкі прыняцця экалога-эканамічна эфектыўных рашэнняў пры планаванні і праектаванні меліярацыйных мерапрыемстваў і выкарыстанні меліяраваных земляў.
  • Стварэнне высокаэфектыўных занальных сістэм земляробства на меліяраваных землях, якія забяспечваюць рацыянальнае выкарыстанне зямельных рэсурсаў і ўстойлівае функцыянаванне прыродных сістэм.
  • Распрацоўка эканамічна і па-экалагічнаму абгрунтаваных тэхналогій інтэнсіфікацыі выкарыстання сенажацяў і паш, уключаючы насенняводства траў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Інстытут выконвае распрацоўку і ўкараненне тэхналогій і сродкаў на вытворчасці. Найбольшую вядомасць атрымалі такія распрацоўкі як «Кніга гісторыі палёў», «Комплекс сродкаў відэадыягностыкі дрэнажу КСД-160», Пошукавыя прылады ПУ-2, насенне эліты і суперэліты шматгадовых траў. Апроч гэтага, Інстытут распрацоўвае тэхнічныя нормы, правілы, указанні і рэкамендацыі ў вобласці меліярацыі земляў. Акрамя навуковых падраздзяленняў, Інстытут у структуры мае вытворчы філіял: Віцебская дасведчаная меліярацыйная станцыя (а.г. Багданава, Сенненскі раён), які займаецца вытворчасцю насення эліты і суперэліты шматгадовых траў, сельскагаспадарчай дзейнасцю.

Аспірантура[правіць | правіць зыходнік]

РУП «Інстытут меліярацыі», як галаўная навуковая ўстанова ў краіне ў вобласці меліярацыі земляў і лугаводства вядзе падрыхтоўку аспірантаў і сушукальнікаў па наступных спецыяльнасцях:

  • 06.01.02 — меліярацыя, рэкультывацыя і ахова земляў. Галіна навукі — тэхнічныя і сельскагаспадарчыя;
  • 06.01.06 — лугаводства, кормавытворчасць. Лекавыя і эфірна-алейныя культуры. Галіна навукі — сельскагаспадарчыя.

Дырэктары інстытута ў розныя гады[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]