Інстытут металафізікі імя Г. В. Курдзюмава НАН Украіны
Інстытут металафізікі імя Г. В. Курдзюмава НАН Украіны | |
---|---|
Міжнародная назва | G. V. Kurdyumov Institute for Metal Physics of the N.A.S. of Ukraine |
Дата заснавання | 1945 |
Дырэктар | Валянцін Андрэевіч Татарэнка |
Юрыдычны адрас |
Украіна, 03142 Кіеў, бульвар Акадэміка Вярнадскага, 36 |
Сайт | imp.kiev.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Інстытут металафізікі імя Г. В. Курдзюмава НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення фізікі і астраноміі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне фізікі металаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У канцы 1944 года ў Кіеве быў створаны аддзел металафізікі Інстытута чорнай металургіі АН УССР, які ўзначаліў акадэмік Г. В. Курдзюмаў. У 1945 годзе на базе аддзела ў сістэме АН УССР была створана Лабараторыя металафізікі. У 1953 годзе з Інстытута чорнай металургіі АН УССР у склад Лабараторыі металафізікі АН УССР былі перададзеныя аддзел металазнаўства і лабараторыя рэнтгенаспектральнага аналізу. У 1955 годзе лабараторыя ператворана ў Інстытут металафізікі АН УССР, у склад якой увайшоў аддзел дыфузійных працэсаў Інстытута фізікі. 25 верасня 1996 года Інстытуту металафізікі было прысвоена імя акадэміка Г. В. Курдзюмава (заснавальніка і першага дырэктара Інстытута).
Навуковыя школы
[правіць | правіць зыходнік]- Фізікі трываласці металаў і сплаваў
- Фазавых пераўтварэнняў і фазавых раўнаваг
- Электроннай структуры і спектраскапіі цвёрдага цела
- Фізікі нанаструктурных сістэм
- Тэорыі металаў і сплаваў з неідэальнай крышталічнай структурай
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Аддзел тэорыі металічнага стану (02)
- Лабараторыя вылічальнай фізікі (24)
- Аддзел фізічных асноў дыягностыкі і радыёметрыі матэрыялаў (05)
- Лабараторыя фізікі шматпараметрычнай структурнай дыягностыкі (03)
- Лабараторыя фізікі і радыёметрыі нераўнаважных транспартных з’яў (50)
- Аддзел звышправоднасці (09)
- Лабараторыя спектраскапіі цвёрдага цела (20)
- Аддзел звышправадніковай электронікі (12)
- Аддзел фізікі нанаструктур (22)
- Аддзел металазнаўства эўтэктычных і хутказагартаваных сплаваў (27)
- Аддзел фізічных асноў павярхоўнай інжынерыі (29)
- Лабараторыя фізікі канструкцыйных матэрыялаў (44)
- Аддзел электроннай структуры і электронных уласцівасцяў (30)
- Аддзел фізікі трываласці і разбурэння матэрыялаў (48)
- Аддзел фізікі дысперсных сістэм (56)
- Лабараторыя фізікі магнітных плёнак (23)
- Аддзел фізікі фазавых пераўтварэнняў (57)
- Аддзел фізікі трываласці і пластычнасці негамагенных металічных матэрыялаў (60)
- Агульнаінстытуцкі доследна-інфраструктурны «Цэнтр апрацоўкі і дыягностыкі» (62)