Перайсці да зместу

Інстытут праблем матэматычных машын і сістэм НАН Украіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інстытут праблем матэматычных машын і сістэм Нацыянальнай акадэміі навук Украіны
Міжнародная назва Institute of Mathematical Machines and Systems of the National Academy of Sciences of Ukraine
Дата заснавання 1992
В. а. дырэктара Віталь Пятровіч Кліменка
Юрыдычны адрас  Украіна, 03187 Кіеў,
праспект Акадэміка Глушкова, 42
Сайт immsp.kiev.ua

Інстытут праблем матэматычных машын і сістэм НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне сітуацыйнага кіравання, мадэлявання прыняцця рашэнняў і іншых інавацыйных інфармацыйных тэхналогій. Уваходзіць у склад Кібернетычнага цэнтра НАН Украіны.

У 1963 годзе па ініцыятыве акадэміка В. М. Глушкова, заснавальніка ўкраінскай кібернетычнай школы, было створана спецыяльнае канструктарскае бюро матэматычных машын і сістэм (СКБ ММС) Інстытута кібернетыкі АН УССР як эксперыментальная, праектная і вытворчая база. У кастрычніку 1992 года яно перарасло ў буйную навуковую арганізацыю ў галіне інфарматыкі — Інстытут праблем матэматычных машын і сістэм НАН Украіны.

  • Навуковае аддзяленне № 1 «Аўтаматызаваныя сістэмы апрацоўкі інфармацыі і кіраванне. Тэхнічныя і праграмныя сродкі інфарматызацыі»
    • 6 навукова-даследчых, 1 навукова-арганізацыйны і 2 канструктарска-тэхнічныя аддзелы
  • Навуковае аддзяленне № 2 «Матэматычнае мадэляванне навакольнага прыроднага асяроддзя»
    • 3 навукова-даследчых аддзела