Інстытут праблем рэгістрацыі інфармацыі НАН Украіны
Выгляд
Інстытут праблем рэгістрацыі інфармацыі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны | |
---|---|
![]() | |
Міжнародная назва | Institute for Information Recording of the National Academy of Sciences of Ukraine |
Дата заснавання | 1987 |
Дырэктар | Вячаслаў Васілевіч Пятроў |
Юрыдычны адрас |
![]() вул. Міколы Шпака, 2 |
Сайт | ipri.kiev.ua |
Інстытут праблем рэгістрацыі інфармацыі НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны. Створаны пастановай Прэзідыума АН УССР ад 24 верасня 1987 года № 305 на базе Аддзялення оптыка-механічных запамінальных прылад Інстытута праблем мадэлявання ў энергетыцы АН УССР з мэтай каардынацыі айчынных даследаванняў у галіне стварэння аптычных назапашвальнікаў інфармацыі.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Аддзел сістэм аптычнай рэгістрацыі інфармацыі
- Аддзел лічбавых мадэлюючых сістэм
- Аддзел аптычных носьбітаў інфрамацыі
- Аддзел інтэлектуальных тэхналогій падтрымкі прыняцця рашэнняў
- Аддзел маніторынгу дынамічных аб’ектаў
- Аддзел тэхнічных сродкаў лічбавых мадэлюючых сістэм