Інстытут праграмных сістэм НАН Украіны
Інстытут праграмных сістэм Нацыянальнай акадэміі навук Украіны | |
---|---|
Міжнародная назва | Institute of Software Systems of the National Academy of Sciences of Ukraine |
Дата заснавання | 1992 |
Дырэктар | Ігар Пятровіч Сініцын |
Юрыдычны адрас |
Украіна, 03187 Кіеў, праспект Акадэміка Глушкова, 40, корп. 5 |
Сайт | iss.nas.gov.ua |
Інстытут праграмных сістэм НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне праграмавання і інфармацыйных тэхналогій. Уваходзіць у склад Кібернетычнага цэнтра НАН Украіны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1980 годзе з мэтай цэнтралізацыі работ па распрацоўцы праграмнага забеспячэння ЭВМ і сістэм на аснове новых тэхналогій праграмавання, уніфікацыі і тыпізацыі праграмных сродкаў, арганізацыі іх распаўсюджвання, ўкаранення і суправаджэння ў прамысловым маштабе было створана спецыяльнае канструктарска-тэхналагічнае бюро праграмнага забеспячэння Інстытута кібернетыкі імя В. М. Глушкова АН УССР. У 1992 годзе на аснове бюро паўстаў Інстытут праграмных сістэм Нацыянальнай акадэміі навук Украіны.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Аддзел інфармацыйна-камунікацыйных сістэм спецыяльнага прызначэння
- Аддзел тэорыі камп’ютарных вылічэнняў
- Аддзел аўтаматызаваных сістэм арганізацыйнага кіравання
- Аддзел аўтаматызаваных сістэм праграмна-мэтавага кіравання
- Аддзел праблем мадэлявання і надзейнасці чалавека-машынных сістэм
- Аддзел праблем практычнай інфарматыкі
- Аддзел аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт інстытута Архівавана 19 жніўня 2024.