Інстытут радыяцыйнай бяспекі «Белрад»
Выгляд
| «Белрад» | |
|---|---|
| Інстытут радыяцыйнай бяспекі «Белрад» | |
| Дэвіз | Together is Better (Разам лепей) |
| Краіна | |
| Адрас | 220053, Мінск, 2-і Марусінскі зав., 27 |
| Тып арганізацыі | НДІ |
| Кіраўнікі | |
| Дырэктар | Аляксей Несцярэнка |
| Заснаванне | |
| Дата заснавання | 1990 |
| belrad-institute.org | |
Інстытут радыяцыйнай бяспекі «Белрад» — недзяржаўная арганізацыя ў Рэспубліцы Беларусь, якая займаецца радыяцыйным манітараваннем жыхароў Чарнобыльскай зоны і іхніх прадуктаў харчавання, распрацоўкай сродкаў забеспячэння радыяцыйнай бяспекі і абароны насельніцтва на тэрыторыях, забруджаных радыенуклідамі, правядзенне навуковых даследаванняў. Заснаваны ў 1990 годзе прафесарам, членам-карэспандэнтам НАНБ Васілём Барысавічам Несцярэнкам.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Інстытут рэгулярна ладзіць маніторынг утрымання цэзію-137 ў арганізме дзяцей.
Распрацоўвае і вырабляе дазіметры і іншае радыяметрычнае абсталяванне.