Інстытут рэлігійных спраў
Інстытут Рэлігійных Спраў (італ.: Istituto per le Opere di Religione — IOR Архівавана 31 ліпеня 2013.) — дыкастэрыя Рымскай курыі, выконвае функцыі банка.
Інстытут быў заснаваны 27 чэрвеня 1942 года, калі кіраўніком Рымска-каталіцкай царквы быў Папа Рымскі Пій XII.
Паводле статуту, гэты Інстытут быў створаны для таго, каб браць плату і кіраваць рэсурсамі, якія належаць рэлігійным агенцтвам. Інстытут Рэлігійных Спраў дае магчымасць карпарацыям, створаным для рэлігійных мэтаў, інвеставаць сродкі, прыцягнутыя на іх уклады, канфідэнцыйна і без выплаты падаткаў.
Дадзеныя аб дзейнасці і фінансавым становішчы гэтага Інстытута практычна не выдаюцца. Ён адносіцца да ліку банкаў, якія ажыццяўляюць буйныя інвестыцыі ў банкаўскую справу і ў гандаль у Італіі і ва ўсім свеце.
Падчас праўлення Папы Яна Паўла II былі праведзены буйныя рэформы. У 1992 годзе дырэктарам банка быў Джавані Боджа.
У апошнія гады Інстытут быў уцягнуты ў шэраг скандалаў, у прыватнасці ў верасні 2010 года фінансавая паліцыя Італіі канфіскавала з рахунку банка Credito Artigiano 23.000.000 еўра, якія належалі Інстытуту, а таксама зрабіла арышт дырэктара Інстытута Эторэ Гоці Тэдэскі, а таксама генеральнага дырэктара Паала Чыпрыяні па абвінавачванні ў адмыванні грошай.
24 мая 2012 года прайшоў дырэкцыйны савет Інстытута рэлігійных спраў, на якім быў вынесены вотум недаверу дырэктару банка прафесару Гоці Тэдэскі.