Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі
Абрэвіятура ІС
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр Першамайскі раён, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2
Адрас Мінск
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Мэта вывучэнне грамадства
Тып арганізацыі навуковая
Кіраўнікі
Дырэктар Мікалай Мыслівец
Намеснік дырэктара па навуковай працы Аляксандр Пасталоўскі
Намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай працы Мікалай Сухоцкі
Вучоны сакратар Наталля Сасноўская[1]
Заснаванне
Дата заснавання 16 студзеня 1990
Колькасць супрацоўнікаў 67 (2020 год)[3]
Асноўныя асобы Яўген Бабосаў, Мікалай Бараноўскі, Алег Кабяк, Міхаіл Арцюхін[4]
Матчыная арганізацыя Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Член у Беларусь
Папярэднік Інстытут філасофіі і права
socio.bas-net.by

Інстыту́т сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — даследчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснаваная ў студзені 1990 года.

На 2020 год уваходзіў у склад Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАНБ[5]. Інстытут сацыялогіі аказваў наступныя паслугі: збытавое даследаванне пакупнікоў, таварнага знака і рынка; апытанне грамадскай думкі, даследаванне перавагаў выбаршчыкаў і грамадска-гаспадарчы агляд двойчы на год; рэцэнзія даследавання, паслядыпломнае навучанне грамадазнаўцаў і падтрымка грамадазнаўчага даследавання[6]. З 2010 года выдае штогадовы «Сацыялагічны альманах» на англійскай, беларускай і рускай мовах[7]. У аспірантуру і дактарантуру прымалі на 4 спецыяльнасці: гаспадарчае грамадазнаўства і народанасельніцтва; грамадская будова, грамадскія ўстоі і працэсы; палітычнае грамадазнаўства; грамадазнаўства культуры[8]. Сумесныя даследаванні ажыццяўлялі з навуковымі ўстановамі Літвы (Універсітэт Вітаўта Вялікага), Германіі, Расіі (Інстытут сацыялогіі РАН), Украіны (Кіеўскі політэхнічны інстытут)[9].

Структура[правіць | правіць зыходнік]

На 2023 год Інстытут сацыялогіі ўключаў 2 Цэнтры — Цэнтр маніторынгу міграцыі навуковых і навукова-педагагічных кадраў і Цэнтр аператыўных даследаванняў — і 6 аддзелаў:

  • сацыяльнай тэорыі і метадалогіі;
  • сацыялогіі дзяржаўнага кіравання;
  • рэгіянальнай сацыялогіі;
  • сацыялогіі сацыяльнай сферы;
  • сацыялогіі культуры;
  • эканамічнай сацыялогіі[10].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

16 студзеня 1990 года Савет Міністраў Беларускай ССР ухваліў Пастанову № 12 аб стварэнні Інстытута сацыялогіі Акадэміі навук БССР на аснове Рэспубліканскага цэнтра сацыялагічных даследаванняў (РЦСД) Інстытута філасофіі і права, які налічваў 5 аддзелаў, і 2 аддзелаў Інстытута эканомікі: навуказнаўства; дэмаграфіі і праблем народанасельніцтва. Сам РЦСД утварылі ў 1989 годзе ў складзе 5 аддзелаў: тэорыі, метадалогіі і методыкі сацыялагічных даследаванняў (загадчык Сяргей Шавель); сацыялогіі грамадскай думкі (Галіна Сакалова); сацыяльнай дынамікі сельскага насельніцтва (Аляксандр Крукоўскі); сацыяльных праблем моладзі (Мікалай Бараноўскі); сацыялагічных даследаванняў ідэалагічных працэсаў (Энгельс Дарашэвіч)[11]. На 1998 год у Інстытуце сацыялогіі налічвалася 7 навуковых аддзелаў: сацыяльнай палітыкі; сацыялогіі працы і эканамічнай сацыялогіі; сацыялогіі асобы і сацыяльнай стратыфікацыі; сацыялогіі культуры; сацыялогіі навукі; сацыяльнай дэмаграфіі і занятасці насельніцтва; сацыяльнай псіхалогіі асобы і калектыву. Кірункамі даследаванняў былі: зрухі ў будове грамадства, зацікаўленасцях і патрэбах па слаях насельніцтва, у іх становішчы і дзейнасці; будова рынку і рухомасць працоўнай сілы; паводзіны і асаблівасці ўзаемінаў асобы ва надзвычайных умовах сутыкнення і Чарнобыльскага бедства; назіранне і прадказанне грамадскага развіцця. Свае працы выдалі: Андрэй Ракаў «Дэмаграфічныя асновы народнагаспадарчага планавання» (1990), Вячаслаў Оргіш «Вытокі хрысціянства: культурна-гістарычны генезіс» (1991), Ванда Русецкая «Сацыядынаміка навуковага калектыву» (1992), Анатоль Рубанаў «Сацыяльны суб’ект: матывы і дзейнасць» (1994), Галіна Сакалова «Эканамічная сацыялогія» і акадэмік Яўген Бабосаў «Катастрофы: сацыялагічны аналіз» (1995), Валерый Кліменка «Адукацыя ў трансфармуемым грамадстве» (1996) і Бабосаў «Асновы канфлікталогіі» (1997)[12]. У 2007 годзе ў Інстытуце сацыялогіі стварылі магістратуру[13].

Кіраўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. "Адміністрацыя" [руская]. ДНУ «Інстытут сацыялогіі». 2023. Праверана 27 верасня 2023.
  2. а б GRID Release 2021-09-16 — 2021-09-16 — 2021. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.16685428
  3. "Інстытут сёння" [руская]. ДУ «Інстытут сацыялогіі». 2020. Праверана 28 ліпеня 2020.
  4. "Навуковая рада" [руская]. ДНУ «Інстытут сацыялогіі». 2023. Праверана 27 верасня 2023.
  5. Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (18 красавіка 2020). Праверана 28 ліпеня 2020.
  6. Паслугі (руск.). ДУ «Інстытут сацыялогіі» (18 красавіка 2020). Праверана 28 ліпеня 2020.
  7. «Сацыялагічны альманах». ДУ «Інстытут сацыялогіі» (18 красавіка 2020). Праверана 28 ліпеня 2020.
  8. Аспірантура і дактарантура (руск.). ДУ «Інстытут сацыялогіі» (18 красавіка 2020). Праверана 28 ліпеня 2020.
  9. Міжнародныя праекты (руск.). ДУ «Інстытут сацыялогіі» (18 красавіка 2020). Праверана 28 ліпеня 2020.
  10. Падраздзяленні (руск.). ДНУ «Інстытут сацыялогіі» (18 красавіка 2023). Праверана 27 верасня 2023.
  11. Гісторыя (руск.). ДНУ «Інстытут сацыялогіі» (18 красавіка 2023). Праверана 27 верасня 2023.
  12. Валерый Кліменка. Інстытут сацыялогіі // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — С. 272. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.
  13. Магістратура (руск.). ДУ «Інстытут сацыялогіі» (18 красавіка 2020). Праверана 28 ліпеня 2020.
  14. Звальняецца дырэктар Інстытута сацыялогіі. Гэта ён пацвердзіў рэйтынг даверу Лукашэнку ў Мінску // nashaniva 17 верасня 2020
  15. Мысливец Николай Леонтьевич

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]