Перайсці да зместу

Інстытут славяназнаўства РАН

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інстытут славяназнаўства Расійскай акадэміі навук
(ІСл РАН)
Арыгінальная назва Институт славяноведения Российской академии наук (ИСл РАН)
Заснаваны 1947
Супрацоўнікаў
  • 181 чал.
Размяшчэнне Сцяг Расіі Расія, Масква
Юрыдычны адрас 119991, Масква, Ленінскі праспект, д. 32а
Сайт inslav.ru

Інстыту́т славяназна́ўства Расі́йскай акадэ́міі наву́к (ІСл РАН) — навуковая ўстанова, якая займаецца комплексным вывучэннем гісторыі, культуры, літаратуры і моў славянскіх народаў. Уваходзіць у склад Аддзялення гісторыка-філалагічных навук РАН.

Гісторыя і супрацоўнікі

[правіць | правіць зыходнік]

Інстытут быў створаны ў студзені 1947 года[1]. У яго стварэнні непасрэдны ўдзел прымалі выдатныя савецкія гісторыкі Б. Д. Грэкаў і У. І. Пічэта.

Назвы інстытута:

  • 1946—1968 — Інстытут славяназнаўства Акадэміі навук СССР.
  • 1968—1991 — Інстытут славяназнаўства і балканістыкі Акадэміі навук СССР.
  • 1991—1997 — Інстытут славяназнаўства і балканістыкі Расійскай акадэміі навук.
  • З 1997 года — Інстытут славяназнаўства Расійскай акадэміі навук.

У розныя гады тут працавалі акадэмікі С. П. Абнорскі, М. М. Ціхаміраў, Д. Ф. Маркаў, Ю. А. Пісараў, Ю. У. Брамлей, М. І. Талстой, Г. Р. Літаўрын, У. М. Тапароў, Л. В. Мілоў, Вяч. Ус. Іванаў, А. М. Трубачоў, У. А. Дыбо, А. А. Залізняк; члены-карэспандэнты Акадэміі навук П. М. Траццякоў, З. У. Удальцова, У. К. Волкаў, Т. М. Нікалаева, М. П. Грынцэр, Ф. Б. Успенскі; прафесары С. Б. Бернштэйн, У. М. Вінаградаў і С. О. Шміт.

Цяпер дырэктарам Інстытута з’яўляецца доктар гістарычных навук К. У. Нікіфараў. Тут працуюць акадэмікі РАН А. А. Гіпіус і С. М. Талстая; член-карэспандэнт РАН Б. М. Флора; прафесар РАН В. У. Хаванава.

Па стане на 2021 год у інстытуце працавалі 172 чалавекі, у тым ліку 159 навуковых супрацоўнікаў, з іх 14 — па сумяшчальніцтве[2].

У склад інстытута ўваходзяць 22 навуковыя падраздзяленні[3]:

  • Археаграфічная камісія
  • Аддзел усходняга славянства
  • Аддзел гісторыі культуры славянскіх народаў
  • Аддзел гісторыі славянскіх народаў перыяду сусветных войнаў
  • Аддзел гісторыі славянскіх народаў Цэнтральнай Еўропы ў Новы час
  • Аддзел гісторыі славянскіх народаў Паўднёва-Усходняй Еўропы ў Новы час
  • Аддзел гісторыі Сярэдніх вякоў
  • Аддзел славянскага мовазнаўства
  • Аддзел сучаснай гісторыі і сацыяльна-палітычных праблем краін Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы
  • Аддзел тыпалогіі і параўнальнага мовазнаўства
  • Аддзел этналінгвістыкі і фальклору
  • Цэнтр «Расія і славянскія народы ў гісторыі навукі і грамадскай думкі»
  • Цэнтр арэальнай лінгвістыкі
  • Цэнтр балта-славянскіх даследаванняў
  • Цэнтр гісторыі славянскіх літаратур
  • Цэнтр лінгвакультурных даследаванняў BALCANICA
  • Цэнтр па вывучэнні гісторыі сталінізму ва Усходняй Еўропе
  • Цэнтр па вывучэнні сучаснага балканскага крызісу
  • Цэнтр па вывучэнні сучасных літаратур Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы
  • Цэнтр славяна-германскіх даследаванняў
  • Цэнтр славяна-іудаістычных даследаванняў

Перыядычныя выданні

[правіць | правіць зыходнік]

З 1965 года Інстытутам выдаецца часопіс «Славяноведение» — перыядычнае навуковае выданне, прысвечанае гісторыі, культуры, літаратуры і мовам славянскіх народаў.

З 2012 года Інстытут выдае міжнародны рэцэнзаваны часопіс адкрытага доступу «Slověne = Словѣне», прысвечаны разнастайным аспектам славянскай філалогіі і сумежным з ёй галінам.

Іншыя перыядычныя і серыйныя выданні, звязаныя з Інстытутам:

  • «Славянский мир в третьем тысячелетии» (з 2006, гадавік)
  • «Археографический ежегодник» (з 1957)
  • «Общеславянский лингвистический атлас»
  • «Хазарский альманах»
  • «Библиотека Института славяноведения РАН»
  • «Белоруссия и Украина: история и культура»
  • «Исследования по славянской диалектологии»

Інстытут прымае актыўны ўдзел у штогадовым правядзенні ў краіне Дня славянскага пісьменства і культуры, выступаючы арганізатарам штогадовай міжнароднай навуковай канферэнцыі «Славянский мир: общность и многообразие», іншых, звязаных з гэтым днём, канферэнцый і круглых сталоў.

  1. У 1930-я гады ў Ленінградзе існаваў Інстытут славяназнаўства, дырэктарам якога быў акадэмік М. С. Дзяржавін.
  2. Сотрудники. Институт славяноведения Российской академии наук (ИСл РАН). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2021. Праверана 4 ліпеня 2021.
  3. Научные подразделения. Институт славяноведения Российской академии наук (ИСл РАН). Праверана 2 снежня 2018.