Інстытут украіназнаўства імя І. Крыпякевіча НАН Украіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інстытут украіназнаўства імя І. Крыпякевіча Нацыянальнай акадэміі навук Украіны
The I.Krypiakevych Institute of Ukrainian Studies of National Academy of Sciences of Ukraine
Галоўны будынак ІУ НАНУ. Львоў, вул. Казельніцкая 4
Краіна
Тып арганізацыі інстытут[d]
Афіцыйныя мовы украінская
Кіраўнікі
Дырэктар доктар гістарычных навук, прафесар Літвін Мікалай Раманавіч
Намеснік дырэктара па навуковай рабоце кандыдат гістарычных навук Хахула Любамір Ігаравіч
Намеснік дырэктара па агульных пытаннях Балагура Раман Міраслававіч
Вучоны сакратар кандыдат гістарычных навук Мураўскі Алег Іванавіч
Заснаванне
Дата заснавання 21 лютага 1951
Львоў, вул. Казельніцкая, 4.
inst-ukr.lviv.ua

Інстытут украіназнаўства імя І. Крыпякевіча НАН Украіны — навукова-даследчы інстытут у сістэме Нацыянальнай акадэміі навук Украіны.

Уваходзіць у склад Заходняга навуковага цэнтра НАН Украіны. Размешчаны ў Львове.

Інстытут — адзіная ва Украіне акадэмічная навукова-даследчая ўстанова, у якой сумесна працуюць аддзелы гістарычнай, сацыякультурнай і літаратурна-мовазнаўчай спрамаванасці. Утвораны ў 1951 годзе, першы дырэктар (1951—1953) — Аляксей Несцярэнка. Да 20 студзеня 1993 года меў назву «Інстытут грамадскіх навук АН УССР».

У Інстытуце ёсць бібліятэка, архіў, унікальныя базы дадзеных, у тым ліку картатэкі слоўніка ўкраінскай мовы XIV—XV ст., крыніцазнаўчыя картатэкі Івана Крыпякевіча і Мірона Кардубы. Экспазіцыя і фонды археалагічнага музея, дзякуючы штогадовым экспедыцыям, папаўняюцца каштоўнымі экспанатамі — помнікамі археалогіі Галіцыі і Валыні.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Аддзел археалогіі і археалагічны музей;
  • Аддзел гісторыі сярэдніх вякоў;
  • Аддзел новай гісторыі Украіны;
  • Аддзел найноўшай гісторыі з Сектарам даследаванняў украінскага нацыянальнага руху;
  • Аддзел ўкраінскай мовы;
  • Аддзел украінскай літаратуры;
  • Цэнтр даследаванняў украінска-польскіх адносін.

Кіраўнікі інстытута[правіць | правіць зыходнік]

Супрацоўнікі[правіць | правіць зыходнік]

У інстытуце працуе каля 100 навуковых супрацоўнікаў, у тым ліку больш за 20 дактароў навук і больш за 50 кандыдатаў навук, сярод якіх акадэмікі і члены-карэспандэнты НАН Украіны.

Дынаміка колькасці супрацоўнікаў інстытута:

  • 1951 — 47 навуковых супрацоўнікаў, у тым ліку 6 дактароў навук і 12 кандыдатаў навук;
  • 1971 — 61 навуковы супрацоўнік, 7 дактароў і 27 кандыдатаў навук;
  • 1991 — 84 навуковых супрацоўніка, 10 дактароў і 30 кандыдатаў навук;
  • 2001 — 71 навуковы супрацоўнік, 13 дактароў і 35 кандыдатаў навук.

Вучоны савет[правіць | правіць зыходнік]

З 1994 года ў Інстытуце дзейнічае спецыялізаваны вучоны савет па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый (Д 35.222.01) па спецыяльнасцях «Гісторыя Украіны» (07.00.01), «Усеагульная гісторыя» (07.00.02) і «Этналогія» (07.00.05).

Крыніцы і літаратура[правіць | правіць зыходнік]