Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі
Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі (ІФ НАНБ) | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Міжнародная назва | B. I. Stepanov Institute of Physics, NASB |
Заснаваны | 1959 |
Дырэктар | М.С. Казак |
Супрацоўнікаў | 330 |
Аспірантура | 25 |
Размяшчэнне |
![]() |
Юрыдычны адрас | г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 68-2 |
Сайт | ifanbel.basnet.by |
![]() |
Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (ІФ НАНБ) быў утвораны ў 1959 годзе. Інстытут носіць імя Б. І. Сцяпанава, дырэктара інстытута з 1959 па 1985 гады.
У інстытуце працуе 330 чалавек, у тым ліку 224 навуковых супрацоўнікі, сярод якіх 5 акадэмікаў, 4 члена-карэспандэнты, 41 доктар навук і 107 кандыдатаў навук.
Гісторыя інстытута[правіць | правіць зыходнік]
Інстытут быў створаны ў 1959 годзе ў выніку рэарганізацыі Інстытута фізікі і матэматыкі Акадэміі навук БССР. Першапачаткова інстытут насіў назву Інстытута фізікі АН БССР. Інстытут узначаліў Б. І. Сцяпанаў (у 1957-58 гг. - дырэктар Інстытута фізікі і матэматыкі АН БССР). У станаўленні інстытута бралі ўдзел такія вучоныя як М. А. Ельяшэвіч, гэтак жа, як і Сцяпанаў, запрошаны ў Мінск з ленінградскага Дзяржаўнага аптычнага інстытута, і беларускія фізікі М. А. Барысевіч, Ф. І. Фёдараў, А. Н. Сеўчанка.
Асноўнымі кірункамі даследаванняў у інстытуце спачатку сталі спектраскапія і люмінесцэнцыя складаных малекул, оптыка анізатропных і рассейвальных асяроддзяў, спектраскапія і дыягностыка нізкатэмпературнай плазмы і фізіка элементарных часціц. З адкрыццём у 1961 годзе лазераў галоўнымі кірункамі становяцца лазерная фізіка, нелінейная оптыка і лазерная спектраскапія.
Інстытут актыўна развіваўся. У 60-я гады XX стагоддзя пры ім быў створаны канструктарска-тэхналагічны аддзел, пазней рэарганізаваны ў самастойную ўстанову Вопытнае канструктарскае бюро «Аксікон».
Са здабыццём у 1991 годзе Беларуссю незалежнасці інстытут змяніў сваю назву на Інстытут фізікі АН Беларусі. У гэты ж час адбываецца чарговая рэарганізацыя інстытута. У 1991 годзе на базе лабараторыі аптычных праблем інфарматыкі створаны Аддзел аптычных праблем інфарматыкі. У 1992 годзе на аснове дзесяці лабараторый Інстытута, якія спецыялізаваліся галоўным чынам у вобласці спектраскапіі і фізікі плазмы, быў створаны Інстытут малекулярнай і атамнай фізікі НАН Беларусі (ІМАФ АН Беларусі). У гэтым жа годзе магілёўскае аддзяленне інстытута было ператворана ў Інстытут прыкладной оптыкі НАН Беларусі. У 2004 годзе на правах лабараторыі ў склад Інстытута ўвайшоў Аддзел аптычных праблем інфарматыкі НАН Беларусі. Пазней, у 2007 годзе, ІМАФ быў расфарміраваны, а яго лабараторыі і аддзелы ўвайшлі ў склад Інстытута. У 2008 годзе да Інстытута далучаны лабараторыі і аддзелы расфарміраванага ў тым годзе Інстытута электронікі, была рэарганізаваная лабараторыя аптычных праблем інфарматыкі.
Навуковыя кірункі[правіць | правіць зыходнік]
Асноўнымі кірункамі навуковай дзейнасці інстытута з'яўляюцца:
- лазерная фізіка, распрацоўка і стварэнне новых лазерных крыніц і сістэм рознага прызначэння
- нелінейная і квантавая оптыка, лазерная спектраскапія
- нелінейная дынаміка складаных сістэм
- фізіка квантавапамерных структур
- перанос аптычнага выпраменьвання і оптыка рассейвальных асяроддзяў, аптычныя метады даследавання і дыягностыкі прыродных аб'ектаў і біялагічных асяроддзяў
- фізіка элементарных часціц і ядзерных рэакцый
Структура[правіць | правіць зыходнік]
У склад інстытута ўваходзяць:
- Лабараторыя фізікі газавага разраду
- Лабараторыя радыяцыйнай плазмадынамікі
- Лабараторыя паўправадніковай оптаэлектронікі
- Лабараторыя аптычнай галаграфіі
- Лабараторыя фотаэлектронных пераўтваральнікаў
- Лабараторыя нелінейнай оптыкі
- Лабараторыя нанаоптыкі
- Лабараторыя фізікі і тэхнікі паўправаднікоў
- Лабараторыя оптыка-электронных і магнітных вымярэнняў
- Лабараторыя лазернай спектраскапіі
- Лабараторыя тэарэтычнай фізікі
- Лабараторыя гетэрагенных арганічных асяроддзяў
- Навукова-выпрабавальная лабараторыя лазернай тэхнікі і палярыметрыі
- Лабараторыя оптыкі рассейвальных асяроддзяў
- Лабараторыя фізічнай оптыкі
- Лабараторыя лазернай дыягностыкі плазмы
- Лабараторыя сістэм пераўтварэння светлавых палёў
- Лабараторыя аптычнай дыягностыкі
- Лабараторыя фізікі інфрачырвоных прамянёў
- Аддзел аналітычных і спектральных вымярэнняў
- Лабараторыя квантавай оптыкі
- Лабараторыя мікраэлектронікі, механікі і сэнсорыкі
- Лабараторыя фотафізікі актываваных матэрыялаў
- Лабараторыя фатонікі малекул
- Лабараторыя фізікі палімераў
- Лабараторыя фізікі плазменных паскаральнікаў
Дырэктары інстытута ў розныя гады[правіць | правіць зыходнік]
- Барыс Іванавіч Сцяпанаў - 1959-1985
- Павел Андрэевіч Апанасевіч - в.а. дырэктара у 1985-1987, дырэктар у 1987-1998
- Мікалай Станіслававіч Казак - 1998-2004
- Уладзімір Віктаравіч Кабаноў - 2004-2014
- Мікалай Станіслававіч Казак - з сакавіка 2014
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт
- Справаздача аб дзейнасці Акадэміі навук Беларусі ў 1991 годзе. - Мн., 1992.
- Справаздача аб дзейнасці Акадэміі навук Беларусі ў 1992 годзе. - Мн., 1993.