Інстытут фізіялогіі раслін і генетыкі НАН Украіны
Інстытут фізіялогіі раслін і генетыкі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны | |
---|---|
Міжнародная назва | Institute of Plant Physiology and Genetics of the National Academy of Sciences of Ukraine |
Дата заснавання | 1946 |
Дырэктар | Уладзімір Васілевіч Маргун |
Юрыдычны адрас |
Украіна, 03022 Кіеў, Васількаўская вул., 31/17 |
Сайт | ifrg.kiev.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Інстытут фізіялогіі раслін і генетыкі НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення агульнай біялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне фізіялогіі раслін і генетыкі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1939 годзе быў арганізаваны аддзел фізіялогіі харчавання раслін і аграхіміі Інстытута батанікі АН УССР. 15 мая 1946 года на яго базе быў арганізаваны Інстытут фізіялогіі раслін і аграхіміі АН УССР, згодна з пастановай № 1692 ад 20 кастрычніка 1945 г. Савета народных камісараў УССР і ЦК КП(б)У, а таксама пратаколу Прэзідыума Акадэміі навук УССР № ад 24 жніўня 1945 г.
У 1956 годзе інстытут быў рэарганізаваны і падпарадкаваны міністэрству сельскай гаспадаркі СССР. Ён увайшоў у склад новаўтворанай Украінскай акадэміі сельскагаспадарчых навук і стаў называцца Украінскім навукова-даследчым інстытутам фізіялогіі раслін. Аддзел аграхіміі быў перададзены Украінскаму навукова-даследчаму інстытуту земляробства.
У 1958 г. у склад інстытута ўвайшоў аддзел прымянення палімераў у сельскай гаспадарцы. У 1964 г. гэты аддзел быў пераведзены ў Інстытут арганічнай хіміі АН УССР.
У маі 1962-га інстытут вярнулі ў сістэму Акадэміі навук УССР пад назвай Інстытута фізіялогіі раслін.
У 1986 годзе ў выніку аб’яднання Інстытута фізіялогіі раслін АН УССР з генетычнымі аддзеламі Інстытута малекулярнай біялогіі і генетыкі АН УССР быў утвораны Інстытут фізіялогіі раслін і генетыкі НАН Украіны.
Навуковыя школы
[правіць | правіць зыходнік]- па малекулярнай генетыцы
- па эксперыментальным мутагенезе раслін
- па фізіялогіі росту і развіцця раслін
- па фізіялагічнай ролі мікраэлементаў
- па фізіялогіі і экалогіі фотасінтэзу
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Аддзел генетычнага паляпшэння раслін
- Лабараторыя якасці збожжа
- Лабараторыя арыгінальнага насенніцтва
- Аддзел сімбіятычнай азотфіксацыі
- Аддзел генетычнай інжынерыі
- Аддзел фізіялогіі дзейнасці гербіцыдаў
- Аддзел фізіялогіі жыўлення раслін
- Аддзел фізіялогіі і экалогіі фотасінтэзу