Інстытут фізіялогіі імя А. А. Багамольца НАН Украіны
Выгляд
| Інстытут фізіялогіі імя А. А. Багамольца Нацыянальнай акадэміі навук Украіны | |
|---|---|
| | |
| Міжнародная назва | Bogomolets Institute of Physiology of the National Academy of Sciences of Ukraine |
| Дата заснавання | 1934 |
| Дырэктар | Мікола Сяргеевіч Весялоўскі |
| Юрыдычны адрас |
вул. Акадэміка Багамольца, 4 |
| Сайт | biph.kiev.ua/uk/%D0%93%D… |
Інстытут фізіялогіі імя А. А. Багамольца НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення біяхіміі, фізіялогіі і малекулярнай біялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне малекулярнай фізіялогіі, біяфізікі, нейрафізіялогіі, паталагічнай фізіялогіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Папярэднікамі Інстытута Багамольца з’яўляюцца Інстытут клінічнай фізіялогіі АН УССР (заснаваны 9 мая 1934) і Інстытут эксперыментальнай біялогіі і паталогіі Міністэрства аховы здароўя УССР (заснаваны ў 1930). Абодва інстытуты працяглы час узначальваліся украінскім савецкім фізіёлагам Аляксандрам Багамольцам, які быў таксама прэзідэнтам Акадэміі навук Украінскай ССР.
Інстытуты былі аб’яднаны ў 1953 годзе і названы ў гонар А. А. Багамольца.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Аддзел фізіка-хімічнай біялогіі клетачных мембран
- Аддзел біяфізікі іонных каналаў
- Аддзел біяфізікі сэнсарнай сігналізацыі
- Аддзел цыталогіі
- Аддзел нервова-мышачнай фізіялогіі
- Аддзел фізіялогіі нейронавых сетак
- Лабараторыя сінаптычнай перадачы
- Аддзел фізіялогіі рухаў
- Лабараторыя біялогіі стваловых клетак
- Аддзел агульнай і малекулярнай патафізіялогіі
- Аддзел фізіялогіі кровазвароту
- Аддзел імунафізіялогіі
- Аддзел гіпаксіі
- Аддзел клінічнай фізіялогіі злучальнай тканкі